У мінулую суботу, 11 лютага, у Крыўлянскай сярэдняй школе адбыўся штогадовы турнір па валейболе памяці Васіля Дудара. Ён трынаццаты па ліку. Турнір – гэта даніна павагі нашаму земляку, які загінуў у Афганістане, выконваючы свой інтэрнацыянальны абавязак. Гэта пацвярджэнне таго, што памяць наша жывая.
Сёлета ў турніры прынялі ўдзел каманды Крыўлянскай, Ленінскай і трэцяй гарадской адзінаццацігодак. Мацнейшымі былі валейбалісты Ленінскай сярэдняй школы, яны і сталі пераможцамі. Каманды-ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы ад спонсара спаборніцтваў – РК ГА “БРСМ” – і гаспадароў турніру. Былі вызначаны таксама і лепшыя гульцы. Сярод хлопцаў – гэта Дзмітрый Пасюк з Крыўлянскай СШ, Андрэй Станчук з Ленінскай і Данііл Марчук з трэцяй гарадской школы. Сярод дзяўчат – Вераніка Паўловіч з Крыўлянскай адзінаццацігодкі, Мілана Гурская з Ленінскай СШ і Таццяна Смеракоўская з Жабінкаўскай СШ № 3.
Інеса БУЗА, намеснік дырэктара ў выхаваўчай рабоце Крыўлянскай сярэдняй школы.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%