Пра змены ў адміністрацыйных працэдурах

Пра змены ў адміністрацыйных працэдурах

портал

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі апублікаваны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 21 ад 20 студзеня 2017 года.
Дадзеным нарматыўным актам унесены змяненні ва Указ Прэзідэнта Беларусі № 200 “Аб адміністрацыйных працэдурах”, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян”. Згодна з Указам з 1 студзеня 2017 года ўступілі ў сілу нормы, якія прадугледжваюць выдачу двухразовай візы для выезду з Беларусі і ўезду ў нашу краіну замежным грамадзянам ці асобам без грамадзянства, якія часова ці пастаянна тут пражываюць і не маюць сапраўднага віду на жыхарства. Гэта дазволіць органам унутраных спраў выдаваць двухразовыя візы аналагічныя консульскім установам Беларусі за мяжой.
З пачатку бягучага года права на атрыманне дакумента аб шматразовым запрашэнні замежніка ў Беларусь з’явілася і ў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна жывуць у рэспубліцы (нароўні з беларускімі грамадзянамі).
Павялічыўся памер дзяржаўнай пошліны за выдачу пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Беларусі таму, хто дасягнуў 14-гадовага ўзросту. Да пяці базавых велічыняў – для ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, пенсіянераў, інвалідаў, да 10 – для іншых асобаў.
З 26 красавіка сёлетняга года ўступяць у сілу змены, што датычацца павелічэння да адной базавай велічыні дадатковай аплаты за выдачу і абмен пашпарта грамадзяніна Беларусі ці віду на жыхарства замежнага грамадзяніна і асобы без грамадзянства за 15 дзён з дня падачы заявы (у паскораным парадку). У падраздзяленнях грамадзянства і міграцыі, якія размешчаны ў Мінску і абласных цэнтрах, са згаданай даты за 7 дзён з дня падачы заявы (у тэрміновым парадку) выдадуць ці абмяняюць пашпарт ці від на жыхарства пры дадатковай аплаце ў дзве базавыя велічыні.
Таксама з 26 красавіка сёлетняга года ва ўсіх падраздзяленнях грамадзянства і міграцыі ўводзіцца тэрміновы парадак (адзін дзень з дня падачы заявы) для выдачы віз замежнікам і асобам без грамадзянства і запрашэнняў у Беларусь. У гэтых выпадках памер дадатковай аплаты складае тры базавыя велічыні.
Брэсцкае абласное ўпраўленне
ўнутраных спраў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro