“Ганарымся, што навучылі!”

“Ганарымся, што навучылі!”

гордимся-что-научили_2-768x543

Праблему бяспекі дзяцей трэба вырашаць сёння і цяпер. МНС Беларусі вырашыла падысці да гэтага пытання маштабна і стварыць праект, рэалізацыя якога стане новым падыходам у вырашэнні дадзенай няпростай задачы.
Вы можаце гарантаваць, што ў выпадку надзвычайнай сітуацыі ваша дзіця не разгубіцца і зможа сябе выратаваць? Вы сапраўды навучылі яго правілам бяспекі? Тады вы шчаслівыя бацькі і можаце з упэўненасцю сказаць: “Ганарымся, што навучылі!” Менавіта так называецца новы сацыяльны праект МНС.
Матываваць бацькоў, каб яны вучылі дзяцей правілам бяспекі – галоўная мэта прапагандысцкай кампаніі, якую разгарнулі выратавальнікі. Бацькі радуюцца поспехам сваіх дзяцей у вучобе, творчасці, спорце, мараць аб тым, каб яны дасягалі новых вяршыняў, станавіліся паспяховымі і шчаслівымі. Але самае галоўнае – гэта жыццё і здароўе дзіцяці. Навучыць яго пазбягаць небяспекі, распавесці пра тое, як не трапіць у бяду, зрабіць так, каб дзіця ведала, як правільна сябе паводзіць і магло справіцца з любой сітуацыяй, нават калі побач няма дарослых, – гэта падстава для асаблівага гонару бацькоў.
Знакамітая фраза “Усё геніяльнае проста” выдатна спрацавала і ў праекце. Ідэю з дзіцячымі стульчыкамі бяспекі выратавальнікі падхапілі невыпадкова. У дзяцінстве кожны з нас хацеў хутчэй вырасці, а стульчык дапамагаў стаць вышэй і прыкметней. Колькі вершаў, песень і іншых імправізаваных твораў гучала менавіта з гэтага, здаецца, непрыкметнага, на першы погляд, прадмета мэблі. Таму незвычайныя стульчыкі “Пажарная бяспека”, “Правілы паводзін на вадзе”, “Правілы выкліку выратавальнікаў” закліканы дапамагчы зрабіць першыя крокі ў навучанні дзяцей правілам бяспекі. І дзіця зробіць іх разам са сваімі бацькамі, якія навучаць, падтрымаюць і пакажуць прыклад.
Трэба сказаць, што да рэалізацыі праекта выратавальнікі падышлі з размахам – адначасова быў запушчаны комплекс рэкламных вырабаў: аўдыя- і відэаролікі, наглядна-выяўленчая прадукцыя, візуальная рэклама – увесь прапагандысцкі арсенал накіраваны на тое, каб звярнуць увагу бацькоў на бяспеку дзяцей.
Акрамя гэтага, паўсюдна праходзяць прэзентацыйныя мерапрыемствы, арганізаваныя супрацоўнікамі МНС. Зрабіць першыя крокі ў навучанні дзіцяці бяспецы: пратэсціраваць яго, паўдзельнічаць у навучальных конкурсах, асвоіць навыкі самавыратавання і пры гэтым атрымаць прыз ад выратавальнікаў – выдатная магчымасць для бацькоў закласці падмурак бяспекі жыццядзейнасці і задумацца пра важныя рэчы ў жыцці.
Задзейнічалі работнікі МНС і яшчэ адзін рэсурс – інтэрнэт. Пачаць простыя ўрокі бяспекі са сваімі дзецьмі можна ў любы зручны для вас час. Увядзіце ў пошукавіку “Ганарымся, што навучылі!”, далей прайдзіце па спасылцы або зайдзіце на сайт 112.by, абярыце адпаведны банер і разам з дзіцём пачніце тэсціраванне. Тых, хто паспяхова справіцца з усімі заданнямі, чакае грамата “Геній бяспекі” (дарэчы, яе можна раздрукаваць, а таксама падзяліцца ў сацыяльных сетках).
Дарагія бацькі, прыміце актыўны ўдзел у гэтым сапраўды выдатным праекце, каб і вы змаглі сказаць: “Ганарымся, што навучылі!” Захоўвайце правілы бяспекі і вучыце гэтаму сваіх дзяцей!
Рэспубліканскі цэнтр прапаганды МНС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top