Глубокие корни в завтра

Глубокие корни в завтра

Вяскоўцы заўсёды жадаюць мець ад людзей, што працуюць ва ўладных структурах, большай увагі да сваіх праблем. Тое, што для пэўнага гараджаніна, адарванага ад зямлі, можа падасца дробным і неістотным, для жыхароў у сельскай мясцовасці з’яўляецца найважнейшым, жыццёва неабходным.
У гэтым можна было ўпэўніцца, размаўляючы з Таццянай Уладзіміраўнай Піхотка, што ўжо не адзін год працуе ў СВК “Арэпічы”.
Сям’я склалася па-вясковаму моцная, з’яднаная ўзаемнай павагай і агульнай працай на зямлі. Ужо з дзясятак гадоў Таццяна з Васілём у сельскай гаспадарцы. Ён — трактарыст, яна — даярка. Таму, зразумела, прыехаўшы з Украіны, дзе назіраюцца прыкметныя праблемы, яны чакалі (і, як высветлілася, недарэмна) дапамогі гаспадаркі, што дала прытулак.
— Старшыня наш Мікалай Іванавіч Кавальчык — чалавек вельмі ўважлівы, да нашых просьбаў прыслухоўваецца заўжды, — гаворыць Таццяна Уладзіміраўна. — З яго дапамогаю мы надзейна замацаваліся на Жабінкаўшчыне, пусцілі тут карані жыцця. Колькі ні звярталіся ў кантору — ніколі не чулі адмоўнага адказу.
Сена, салома… Для вяскоўца, які мае гаспадарку, гэта надзвычай патрэбна, каб падтрымаць і выгадаваць жывёлу на ўласным падворку.
— Пазалетась, — згадвае Таццяна, — калі былі ў нас праблемы з бульбай, наш старшыня ўсім аказаў дапамогу. Глядзім на такое стаўленне да чалавека працы і ягоных праблем, і сыну, 14-гадоваму Максіму, ставім у прыклад. Можа і ён з часам, калі падрасце, звяжа свой лёс з СВК “Арэпічы”. Мы заўсёды ў рабоце, таму цудоўна, што ў вёсцы працуе дзіцячы сад, які наведвае наша дачка Насценька.
Міжвольна запыталіся, а ці не плануюць Таццяна і Васіль стаць шматдзетнай сям’ёй, тым больш, што дзяржава нямала робіць для падтрымкі такіх “ячэек грамадства”?
Гаспадыня адказала з усмешкаю:
— Чалавек мяркуе, а Бог размяркоўвае… — і дабавіла ўпэўнена: — Я шчаслівая, што жыву ў Арэпічах!
А.БЕНЗЯРУК.
На здымку: сям’я Піхоткаў.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top