У кагорце лепшых

У кагорце лепшых

SONY DSCАлёна НІКАНЧУК.
Ужо названы пераможцы раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы ў ахове працы ў 2016 годзе сярод сельскагаспадарчых арганізацый, а таксама вытворчай і невытворчай сферы. У ліку тых, чыя работа па падрыхтоўцы да агляду-конкурсу адзначана станоўча, Жабінкаўскі камбікормавы завод. Якія мерапрыемствы праводзяцца на прадпрыемстве, каб быць у кагорце лепшых, расказаў вядучы інжынер у ахове працы Анатоль Іванюк.
– На заводзе сертыфі-цыраваны і функцыянуюць “Сістэма кіравання аховай працы” згодна СТБ 18001-2009, а таксама “Сістэма кіравання навакольным асяроддзем” згодна ІСО 14001-2005. Для выканання мерапрыемстваў у стварэнні бяспечных умоў працы, папярэджанні вытворчага траўматызму, павышэнні ўзроўню выбуховабяспечнасці, папярэджанні надзвычайных сітуацый і паляпшэнні стану навакольнага асяроддзя на 2016 год было запланавана 282,8 тыс. рублёў. Фактычна зрасходавана 168,8 тыс. На паляпшэнне стану вытворчага асяроддзя і вытворчай санітарыі выдзелена 34,4 тыс. рублёў, зрасходавана 36,8 тыс. Для забеспячэння работнікаў сродкамі індывідуальнай аховы, спецадзеннем была зрасходавана 101,1 тыс. рублёў. На папаўненне медыцынскіх аптэчак было вы-дзелена 1,7 тыс. рублёў.
Ажыццяўленне праграмна-мэтавага прынцыпу кіравання аховай працы залежыць ад распрацаваных мерапрыемстваў па мадэрнізацыі і тэхнічным пераўзбраенні, якія паляпшаюць умовы працы работнікаў і накіраваны на зніжэнне шкодных фактараў. Так, за 2016 год на мерапрыемствы па тэхнічным пераўзбраенні зрасходавана 686,5 тыс. рублёў. Пад час іх правядзення адбылася замена транспарцёраў на складзе № 4, на элеватары, скрабковага транспарцёра і норый у камбікормавым цэху, прыступак на пажарнай лесвіцы і пераходных мосціках камбіцэха, лямпаў напальвання на першым паверсе элеватара, састарэлых вогнетушыцеляў на сучасныя. Праведзены касметычныя рамонты ў камбікормавым цэху, адміністрацыйна-бытавым корпусе, вытворча-тэхналагічнай лабараторыі і элеватары. Набыты таксама тэхнічная і даведачная літаратура, наглядныя дапаможнікі па ахове працы, якія выкарыстоўваюцца пры правядзенні заняткаў. Для гэтага на прадпрыемстве існуе спецыяльны кабінет па ахове працы.
Згодна з распрацаванай праграмай ва ўсіх падраздзяленнях праводзяцца ўнутраныя аўдыты. Іх мэта – выявіць неадпаведнасці ў афармленні і вядзенні дакументацыі па сістэме кіравання аховай працы згодна СТБ 18001-2009. Як паказвае практыка, часцей нясвоечасова перагледжваюцца карты небяспек і рызык у адпаведнасці з Методыкай, не ўсіх работнікаў своечасова азнаямляюць з працоўнымі інструкцыямі.
Кожны год завадчане прахо-дзяць перыядычны медыцынскі агляд. Работнікі камбікормавага цэха, элеватара, участка сыравіны і гатовай прадукцыі – штогод, работнікі рамонтна-механічнага, рамонтна-энергетычнага, рамонтна-будаўнічага ўчасткаў і транспартнага аддзела – адзін раз у два гады, спецыялісты заводакіравання – адзін раз у тры гады. За мінулы год прафесійных захворванняў не выяўлена. Па выніках медыцынскіх заключэнняў, завадчанам прапаноўваліся пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэнне.
З мэтай рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай дысцыпліны і бяспекі” на прадпрыемстве праводзіцца перадзменны медыцынскі агляд работнікаў на прадмет знаходжання іх у стане алкагольнага ап’янення з дапамогай прыбора “Алконт-01СУ”. Пры выяўленні такіх фактаў работнікі адхіляюцца ад працы з далейшым прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці.
Правядзенне заводскай спартакіяды, турыстычныя паходы і іншыя масавыя спартыўныя мерапрыемствы садзейнічаюць аздараўленню калектыву. Як вынік, у 2016 годзе колькасць выпадкаў захваральнасці ў параўнанні з 2015-ым знізілася на 5,5 працэнта. Да слова, за апошнія тры гады на прадпрыемстве не здарылася ніводнага выпадку вытворчага траўматызму.
На прадпрыемстве абсталяваны пакоі прыёму ежы, дзе маюцца халадзільнікі, мікрахвалевыя печы, электрачайнікі, ёсць душавыя, майстэрня па рамонце спецадзення, пральня, пакой абяспыльвання.
Кожную другую сераду месяца работнікі службы аховы працы сумесна з кіраўнікамі падраздзяленняў і грамадскім інспектарам па ахове працы праводзяць Дзень аховы працы. Па яго выніках распрацоўваюцца мерапрыемствы, устанаўліваюцца тэрміны выканання і назначаюцца адказныя.
У 2012 годзе на базе нашага раёна прайшоў абласны Дзень аховы працы з удзелам тагачаснага старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара. У яго рамках госці наведалі шэраг прадпрыемстваў і арганізацый Жабінкаўшчыны. Прыемна, што ў ліку лепшых у ахове працы быў названы тады і наш завод, дзе, па словах кіраўніка вобласці, створана спрыяльная атмасфера для высокапрадукцыйнай і бяспечнай працы.
Наша прадпрыемства двойчы станавілася пераможцам раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы ў ахове працы. У 2007 годзе адзначалася дыпломам пераможцы абласнога конкурсу, у 2015-ым – рэспубліканскага.
Хочацца адзначыць, што бяспечная праца залежыць не толькі ад знешніх умоў, створаных на прадпрыемстве адміністрацыяй і адпаведнымі службамі, але і ад асабістых адказных адносінаў кожнага да сваёй уласнай бяспекі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro