Не забудзьце пра дзяржпошліну і праблісковыя маячкі

Не забудзьце пра дзяржпошліну і праблісковыя маячкі

гостехосмотр

З мэтай бяспекі дарожнага руху Жабінкаўскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў правесці гадавы тэхнічны агляд машынна-трактарнага парку прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый незалежна ад формы ўласнасці, а таксама фізічных асобаў, якія маюць тэхніку, падкантрольную інспекцыі дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам трактароў, меліярацыйных, дарожна-будаўнічых і сельскагаспадарчых машын і абсталявання з 1 сакавіка па 1 жніўня 2017 года ў адпаведнасці з зацверджанымі графікамі.
Хачу сказаць, што сёлета неабходна абсталяваць усе трактары, якія падлягаюць дзяржаўнаму тэхнічнаму агляду, праблісковымі маячкамі жоўтага колеру згодна з пратаколам пасяджэння абласной камісіі па бяспецы дарожнага руху ад 11 снежня 2015 года № 4/32 Брэсцкага аблвыканкама.
Да пачатку тэхнічнага агляду неабходна за ажыццяўленне рэгістрацыйных дзеянняў заплаціць дзяржпошліну ў раённы бюджэт на разліковы рахунак № 3600216000128 ААТ “ААБ Беларусбанк”, г. Мінск, БІК 153001795, УНП 200676206. За ўсе трактары, прычэпы і паўпрычэпы, меліярацыйныя, дарожна-будаўнічыя, самаходныя, сельскагаспадарчыя машыны, якія стаяць на бухгалтарскім уліку згодна з рахункам 01 “Асноўныя сродкі”. За трактары і іншую самаходную тэхніку аплата складае 0,3 базавай велічыні, за прычэп і паўпрычэп 0,2 базавай велічыні.
Мікалай КЛІМАВЕЦ, начальнік Жабінкаўскай раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду.

Графік правядзення тэхнічнага агляду трактароў і трактарных прычэпаў фермерскіх гаспадарак і фізічных асобаў

Назвы сельскіх Саветаў Дата правядзення Месца і час правядзення
Хмелеўскі сельсавет 01.03.2017 мехдвор ААТ “Хмелева”

12.00

Сцяпанкаўскі сельсавет 03.03.2017 мехдвор ААТ “Шпіталі”
Азяцкі сельсавет 10.03.2017 мехдвор СВК “Азяты Агра”
Крыўлянскі сельсавет 14.03.2017 мехдвор ААТ “Маціевічы”
Ленінскі сельсавет 17.03.2017 мехдвор СВК “Рагазнянскі”
Ракітніцкі сельсавет 21.03.2017 мехдвор ААТ “Ракітніца”
г. Жабінка і Жабінкаўскі сельсавет 22.03.2017 мехдвор ААТ “Жабінкаўскі” в. В. Якаўчыцы
мехдвор ААТ “Жабінкаўскі” г. Жабінка

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top