Прадукцыя няякасная і пратэрмінаваная

КГК

У Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці пакупнікі неаднойчы скардзіліся на тавары і прадукцыю, якая рэалізуецца ў магазінах ТАА “Рэсттрэйд”. Яно зарэгістравана і працуе ў Полацку, у Брэсце мае 4 магазіны, цэх па вытворчасці кулінарнай прадукцыі.
Для праверкі інфармацыі, якая была ў Камітэце і паступіла ад пакупнікоў пра парушэнні, было прынята рашэнне правесці пазапланавы кантроль. Пад час яго ва ўсіх магазінах выявілі парушэнні правілаў гандлю, санітарных норм і правілаў. За тры дні праверкі супрацоўнікамі Камітэта ў магазінах прадпрыемства з гандлёвага абароту знята няякаснай і пратэрмінаванай прадукцыі на агульную суму 313,77 рубля. ТАА “Рэсттрэйд” дапушчаны грубейшыя парушэнні санітарных правілаў і норм у кандытарскім цэху, які знаходзіцца ў Брэсце па вуліцы Маскоўская, 329 (супермаркет “Дыяніс-1”). Умовы для вытворчасці кандытарскай прадукцыі не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства. Не абсталяваны з улікам захавання паточнасці тэхналагічных працэсаў асобныя памяшканні: для прыгатавання раствораў, мыйных сродкаў і сродкаў дэзынфекцыі. Кандытарскія вырабы з крэмам не вытрымліваюць тэмпературнага патрабавання (пры 4 – +/-2 градуса Цэльсія не менш за дзве гадзіны знаходзіцца ў халадзільнай камеры пасля вытворчасці і перад рэалізацыяй) паводле адсутнасці апошняй.
Падлога ў вытворчых памяшканнях прадпрыемства мела антысанітарны стан, на столі ўтварылася цвіль, а таксама на абсталяванні і ацяпляльных прыборах. Тара, інвентар і розныя прыборы не прамаркіраваны згодна з іх прызначэннем, знаходзіліся ў брудным стане. Зваротная тара прымалася ад атрымальнікаў прадукцыі таксама ў неахайным выгля-дзе, мыццё яе праводзілася няякасна.
На прадпрыемстве адсутнічае кантроль сыравіны, што паступае ў вытворчасць (выкарыстоўваліся лімоны свежыя, а ківі падсохлыя, часткова гнілыя, маргарын з неабароненай паверхняй). Развоз гатовай прадукцыі ажыццяўляецца ў такіх умовах, дзе не выключана рызыка яе забруджвання і псавання (латкі разламаныя, з няшчыльна прылеглымі накрыўкамі).
У вытворчых памяшканнях прадпрыемства адсутнічаюць умовы для санітарнай апрацоўкі металічных форм, у якіх выпякаюцца мучныя вырабы (багеты).
Улічваючы, што пры правядзенні праверкі ўстаноўлены факты, якія сведчаць аб парушэннях заканадаўства, і ўзнікла пагроза прычынення шкоды жыццю і здароўю людзей пры вытворчасці кандытарскай прадукцыі, Камітэтам вынесена рашэнне аб спыненні (забароне) дзейнасці цэха ТАА “Рэсттрэйд”, размешчанага ў Брэсце па вуліцы Маскоўская, 329 (супермаркет “Дыяніс-1”) да поўнага ўхілення выяўленых Камітэтам парушэнняў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.