Гэта важна ведаць

Гэта важна ведаць

охрана труда

Вельмі часта на семінарах іх удзельнікі задаюць пытанні, звязаныя з праходжаннем праверкі ведаў у пытаннях аховы працы. Што рабіць, калі не здаў экзамен па ахове працы? Калі ў час правядзення ў аддзеле праверкі ведаў чалавек быў на бальнічным? Ці зможа ён адразу пасля выхаду на працу прыступіць да выканання сваіх абавязкаў? Працаўнік, напрыклад, з’яўляецца сумяшчальнікам на пасадзе аховы працы. Ці абавязаны ён праходзіць праверку ведаў?
На гэтыя і іншыя пытанні адказвае намеснік начальніка аддзела нагляду за захаваннем заканадаўства ў ахове працы Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Сяргей Раманюк.
– Хваляванне работнікаў зразумелае, так як у адпаведнасці з артыкулам 49 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь наймальнік абавязаны не дапускаць да работы ў адпаведны дзень (змену) супрацоўніка, які не прайшоў інструктаж, стажыроўку і праверку ведаў у пытаннях аховы працы. Згодна з пунктам 11 Інструкцыі аб парадку і навучанні, стажыроўцы, інструктажы і праверцы ведаў работнікаў у ахове працы, зацверджанай Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі, у супрацоўніка, які прапусціў праверку праз хваробу, адпачынак ці іншую прычыну, ёсць месяц з дня выхаду, каб навярстаць упушчанае.
– Ці абавязаны наймальнік перад праверкай ведаў праводзіць навучанне сваіх супрацоўнікаў?
– Пры неабходнасці працадаўца мае права арганізоўваць семінары, лекцыі, кансультацыі і іншыя інфармацыйныя мерапрыемствы.
– Сяргей Васільевіч, ці абавязаны ён паведамляць аб даце праверкі ведаў?
– Згодна з патрабаваннем пунктам 9 Інструкцыі, супрацоўнікам прадпрыемстваў павінны паведамляць аб гэтым не пазней чым за 15 дзён, для астатніх працуючых дата і месца агаворваюцца бакамі да пачатку выканання работ (аказання паслуг).
– Скажыце, калі ласка, а ў якім парадку праводзіцца праверка ведаў у ахове працы?
– Згодна з патрабаваннямі пункта 10 Інструкцыі, веды могуць быць правераны спецыяльнай камісіяй, створанай паводле заканадаўства, у індывідуальным парадку шляхам вуснага апытання ці з прымяненнем камп’ютарнай тэхнікі ў аб’ёме патрабаванняў нарматыўных, тэхнічных, лакальных прававых актаў, захаванне якіх уваходзіць у абавязкі работніка.
– Што рабіць, калі супрацоўнік не прайшоў праверку ведаў у ахове працы?
– Згодна з патрабаваннем пункта 11 Інструкцыі ўстаноўлена, што да заканчэння дзеяння вынікаў папярэдняй праверкі работніку, які не прайшоў праверку ведаў у камісіі (паказаў нездавальняючыя веды, не з’явіўся без уважлівай прычыны), даецца месяц, каб прайсці яе паўторна. Работнікі вызваляюцца ад працы, калі не прайшлі і паўторную праверку, праз неадпаведнасць іх займаемай пасадзе ці выконваемай рабоце, праз недастатковую кваліфікацыю. Дагавор, які заключаны на няпэўны тэрмін, а таксама тэрміновы працоўны дагавор да заканчэння тэрміну яго дзеяння можа быць скасаваны наймальнікам (п. 3 ч. 1 арт. 42 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
– Сяргей Васільевіч, раскажыце пра абавязкі сумяшчальнікаў па праходжанні імі праверкі ведаў у ахове працы.
– Асобы, якія сумяшчаюць некалькі пасад, праходзяць навучанне, інструктаж і праверку ведаў па пытаннях аховы працы на асноўнай і сумяшчальнай пасадах, як і асоба, якая замяшчае часова адсутнага работніка, дадаткова праходзяць навучанне і праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў аб’ёме патрабаванняў.
Адказы запісала Людміла КОСЦІНА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top