Жабінкаўскія следчыя — лепшыя

Жабінкаўскія следчыя — лепшыя

Юрий Юркевич

Анатоль БЕНЗЯРУК.
Фота аўтара.

6 лютага ў будынку Упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці адбылося падвядзенне вынікаў службовай дзейнасці следчых падраздзяленняў Брэстчыны за 2016 год. Сярод гасцей былі старшыня Следчага камітэта краіны генерал-маёр юстыцыі Іван Наскевіч, старшыня абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ліс. Прысутнічалі таксама кіраўнікі суда, пракуратуры, УУС, КДБ, Дзяржкантролю вобласці. Зала была напоўненая людзьмі ў пагонах, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню закону і лю-дзям. Зараз на Брэстчыне 16 раённых падраздзяленняў СК. Яны падзелены на тры катэгорыі па колькасці насельніцтва і адпаведна паводле штатных раскладаў супрацоўнікаў.
Пачалося пасяджэнне са справа-здачы кіраўніка Упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці палкоўніка юстыцыі Аляксандра Рахманава, які абагульніў вынікі працы сваіх падначаленых. З прыемнасцю былі ўспрыняты словы генерал-маёра юстыцыі Івана Наскевіча, які паведаміў, што следчыя Брэсцкай вобласці прызнаны найлепшымі па мінулагодніх выніках у краіне. Старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс, са свайго боку, падзякаваў супрацоўнікам следчых органаў за штодзённую карпатлівую працу, якая і прывяла да выдатных поспехаў.
Лепшыя падраздзяленні, следчыя, маладыя спецыялісты, іх настаўнікі ў той дзень атрымалі з рук кіраўніка абласнога ўпраўлення заслужаныя ўзнагароды. Асабліва прыемна, што дзейнасць жабінкаўскіх следчых адзначана дыпломам, якім уганароўваюцца лепшыя следчыя падраздзяленні трэцяй катэгорыі, а таксама памятным знакам.
Начальнік раённага аддзела Следчага камітэта падпалкоўнік юстыцыі Юрый Юркевіч (на здымку) словы падзякі адрасуе кіраўніцтву раёна, калегам з суда, пракуратуры, РАУС у асобах Дзмітрыя Гарадзецкага, Віктара Новіка, Уладзіміра Кірылюка і Андрэя Лаготы, а таксама свайму папярэдніку Аляксандру Дзягелю.
– Лічу, гэта наша агульная справа і агульны поспех, які стаў магчымым толькі дзякуючы зладжанай сумеснай дзейнасці, патрэбнай перш-наперш жыхарам Жабінкі і раёна, якія павінны жыць у спакоі і мірнай працы, – сказаў Юрый Мікалаевіч.
Віншуем следчых Жабінкаўшчыны з высокім прызнаннем іх справы, зычым і надалей высока трымаць узятую планку.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro