“Дзякую” і “дазвольце не пагадзіцца”

“Дзякую” і “дазвольце не пагадзіцца”

КомментыУжо сёмы год існуе ў інтэрнэце асобны сайт “Сельскай праўды”. Прыемна, калі артыкулы, змешчаныя на старонках раёнкі, выклікаюць зваротную сувязь. Гэта сведчыць: ёсць сярод нашых чытачоў людзі неабыякавыя, іх цікавіць і хвалюе тое, што адбываецца наўкола. Вельмі цешыць – лісты-каментарыі маюць пазітыўнае адценне. Значыцца, нашы землякі да таго ж людзі ў большасці культурныя, схільныя да дыялогу, і калі нават іх погляды ў нечым не супадаюць з меркаваннямі журналістаў – гэта нармальны, цывілізаваны падыход ва ўзаемаадносінах. Як некалі афарыстычна заўважыў Уінстан Чэрчыль: “Мне не падабаецца ваш пункт погляду, але я гатовы жыццё пакласці, каб вы мелі права яго выказваць”. Таму карэспандэнты “СП” удзячныя, паважаныя чытачы, і за вашыя “дзякуй”, і за вашае “дазвольце не пагадзіцца”, а яшчэ больш за жаданне працягваць размову на кранаючыя тэмы ды заставацца надалей нашымі сябрамі-падпісчыкамі.

А цяпер – некалькі каментарыяў з сайта газеты.
28 студзеня на матэрыял “Чаго не хапае ў гарадскім парку?” адгукнулася чытачка, якая падпісалася толькі імем – Вольга. Яе пункт гледжання наступны: “Думаю, усе ўзрадаваліся б, калі б з гарадскога парку зніклі вароны. А для гэтага спачатку неабходна прыбраць кантэйнеры для смецця, а пакінуць толькі урны, якія проста чысціць штодня. Кантэйнеры патрэбныя толькі ў дні масавых мерапрыемстваў. Да таго ж неабходна разбурыць гнёзды варон. Тады стане прыемна прайсціся па парку, з маленькімі ў калясках прагуляцца, не баючыся, што на галаву можа нешта зваліцца, і кветкамі палюбавацца пад спевы птушачак”.
2 лютага з’явіўся водгук на матэрыял “Лепшыя з лепшых у педагагічным майстэрстве”. Прынамсі, аўтарка допісу Віталіна Папковіч, якая ў 2009 годзе была фіналістам рэспубліканскага этапу конкурсу “Настаўнік года”, заўважыла: “Не магу пагадзіцца з аўтарам (Анатолем Бензеруком), што конкурс “Настаўнік года” “зараз – шоу”. Гэта вялікая і напружаная праца. Так, мне давялося прайсці ўсе этапы гэтага конкурсу. У мой час там быў сцэнічны нумар. А конкурс-2017 мае зусім новы фармат. Якраз сцэнічнае шоу тут не мае месца. Нашых настаўнікаў, хто будзе выступаць на абласным этапе, чакаюць сапраўдныя выпрабаванні: урок у незнаёмым класе, майстар-клас, міні-ўрок на сцэне. Гэта вельмі няпроста. І на рэспубліканскім этапе таксама адсутнічае сцэнічнае шоу. Не хацелася б, каб нашы землякі, якія чытаюць газету, думалі, што настаўнікі на конкурсе толькі спяваюць і гуляюць, а не займаюцца справай. Гэта не так! Хто праходзіць выпрабаванні конкурсам, набывае вельмі карысныя навыкі для далейшай працы.
Дык пажадаем нашым канкурсантам, каб незнаёмы клас адгукнуўся, як родны, каб сумленнае журы заўважыла вашу неабыякавасць да педагагічнай справы. Творчага запалу вам і ўдачы, дарагія канкурсанты! Вялікі крыштальны журавель чакае вас у сталіцы! (Маленькі ўжо ёсць на жабінкаўскай зямлі)”.
Карэспандэнты раёнкі далучаюцца да пажаданняў, выказаных нашай чытачкай у адрас педагогаў, што выйшлі ў абласны этап. Са свайго боку зычым і самой Віталіне Аляксандраўне здароўя, веры ў Божую літасць, сяброўскую дапамогу і ўласныя сілы.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top