Дакрануліся да таямніц беларускага арнаменту

Дакрануліся да таямніц беларускага арнаменту

gi-6603-31288-big (1)

1 лютага ў Жабінкаўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі прайшлі заняткі па вывучэнні народнага арнаменту беларусаў, якія правёў для вучняў 7-9 класаў Старасельскай сярэдняй школы супрацоўнік установы Мікалай Юроўскіх. З нацыянальнымі касцюмамі, ручнікамі, фартухамі навучэнцы змаглі пазнаёміцца на выставе, прымеркаванай да дадзенай тэматыкі. З дапамогай гэтых экспанатаў можна было разгадаць, да якога перыяду гісторыі яны адносяцца, што абазначае той ці іншы знак, суквецце. Расказ супрацоўніка музея суправаджаўся нагляднасцю, дзякуючы якой дзеці маглі расшыфраваць сімволіку вышыўкі. Акрамя гэтага, хлопчыкі і дзяўчынкі прымалі актыўны ўдзел у адгадванні загадак, што ўтойвалі аўтары старажытных сімвалаў у сваіх вырабах. Завяршыліся заняткі ў зале, прысвечанай ткацтву, дзе на прыкладзе касцюмаў розных строяў вучні пазнаёміліся з асаблівасцямі нацыянальнага адзення нашага рэгіёну.
Алеся ДАБРАВЕСТ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top