… І традыцыйны вальс

лицей1 лицей3

Дзесяць гадоў для навучальнай установы – час, які найперш можна назваць станаўленнем. Гарадскі ліцэй падцвярджае сваё ганаровае званне з першых выпускных баляў, калі былыя навучэнцы паспяхова паступалі і паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Традыцыі ліцэістаў з году ў год мацуюцца. Гэта доказ таго, што ўстанова карыстаецца папулярнасцю ў дзяцей і бацькоў. Тут працуюць настаўнікі-прафесіяналы, большасць якіх маюць вышэйшую катэгорыю. Вынік іх стараннай працы – 95 працэнтаў выпускнікоў паступаюць у ВНУ. Сярод вучняў вядзецца актыўная падрыхтоўка да алімпіяд і навукова-практычных канферэнцый. Шматлікія дыпломы і ўзнагароды міжнародных, рэспубліканскіх і абласных алімпіяд – таму падцвярджэнне. Ліцэісты на працягу многіх гадоў трымаюць лідарства сярод школ раёна. А яшчэ, акрамя атрымання глыбокіх ведаў, старшакласнікі актыўна і з цікавасцю займаюцца ў аб’яднаннях па інтарэсах – танцавальным, тэатральным, а таксама ў інтэле-ктуальным клубе, спартыўнай секцыі. Таму невыпадкова яны сваімі сіламі арганізавалі і правялі ў суботу ў гарадскім Доме культуры ўрачыстасць з нагоды дзе-сяцігадовага юбілею, на які запрасілі былых выпускнікоў.
У зале прысутнічалі таксама некаторыя настаўнікі, нават бацькі. Дырэктар ліцэя Аляксандр Рыгоравіч Паляшчук у сваім выступленні адзначыў, што дырэкцыя, настаўнікі не менш, чым бацькі, перажываюць за вучобу, далейшы лёс ліцэістаў, іх поспехі, першую самастойную працу. З 650 выпускнікоў 18 пакінулі сцены навучальнай установы з залатымі медалямі.
Вальс – неад’емная частка любога свята, якое ладзяць ліцэісты. На гэты раз – тым больш. З дапамогай інсцэніровак, міні-тэатральных пастановак старшакласнікі з гумарам, а то і з іроніяй расказвалі аб школьным жыцці, чыталі вершы і спявалі. Было што ўспомніць і пра што пагаварыць былым выпускнікам.
Аляксей ГАНЧУК.
На здымках: выпускнікі першых гадоў Юрый Адзінец, цяпер – камандзір дэсантна-штурмавой роты, настаўніца ліцэя, у якім вучылася, Дар’я Ражалоўская і спецыяліст па турызме фірмы “Крыс”, што ў Брэсце, Наталля Тумік з дырэктарам ліцэя Аляксандрам Рыгоравічам Палешчуком узгадваюць былое; старшакласнікі ў традыцыйным вальсе.
Фота аўтара.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*