Ушанавалі памяць

Ушанавалі памяць

IMG_1510 IMG_1530

Людміла КОСЦІНА.
Фота Таццяны ПЛАВУХ.
У першыя лютаўскія дні, нягледзячы на мароз і завеі, як гэта было сёлета, ажывае знакаміты куточак жабінкаўскай зямлі – Малыя Сяхновічы. Сюды прыязджаюць, прыходзяць неабыякавыя да сваёй гістарычнай спадчыны людзі, каб аддаць даніну павагі вядомаму сыну Беларусі, барацьбіту за свабоду і незалежнасць роднага краю, нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы і ЗША Тадэвушу Касцюшку.
Сёлета напярэдадні 271-ых угодкаў з дня яго нараджэння на жабінкаўскую зямлю завітала польская дэлегацыя, якая ў гэты час была з працоўным візітам на Брэстчыне. У яе ўваходзілі супрацоўнікі музеяў суседняй краіны, узначальваў дэлегацыю старшыня Польскай фундацыі імя Тадэвуша Касцюшкі Марэк Лешэк Кшэсняк, суправаджаў сяброў старшыня Брэсцкага міжраённага фонду імя Тадэвуша Касцюшкі, доктар гістарычных навук Леанід Несцярчук. Госці ўсклалі вянок да помніка і пакінулі запіс у кнізе ганаровых наведвальнікаў, якая знаходзіцца ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Палякі падзякавалі за ўшанаванне памяці пра героя трох кантынентаў, нараджэнца Берасцейшчыны.
На наступны дзень, 3 лютага, сюды завіталі жабінкаўцы, каб аддаць даніну павагі земляку, якія праславіў наш край на вякі. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама Вера Бортнік узгадала некаторыя біяграфічныя звесткі з жыццёвага шляху Тадэвуша Касцюшкі і разам са старшынёй Сцяпанкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Мікалаем Ягорчанкавым усклала вянок да помніка.
Потым жадаючыя наведалі музей, у якім ёсць зала, дзе сабраны экспанаты, што дапоўнілі нашы веды пра барацьбіта, які з’яўляецца сімвалам любові і вернасці Айчыне, а таксама пазнаёміліся з драўлянымі скульптурамі, што з’явіліся пасля ХІІІ абласнога пленэру разьбяроў манументальнай скульптуры.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro