Устаноўлены парадак і ўмовы лоўлі рыбы

DSC03272

У фондзе запасу рыбалоўных угоддзяў ля вёсак Чыжэўшчына, Бараны, Мышчыцы, Сычова нашага раёна на былых торфапляцоўках узніклі абводненыя кар’еры і каналы, у якіх водзіцца рыба. Паводле дадзеных гідрахімічных даследаванняў, праведзеных абласной лабараторыяй аналітычнага кантролю, тут выяўлены прыкметы перадзаморных і заморных з’яў.
У сувязі з гэтым Жабінкаўскі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб устанаўленні ў гэтых месцах парадку і ўмоў лоўлі рыбы да 28 лютага 2017 года.
Згодна з гэтым рашэннем адмяняецца прамысловая мера рыбы пры аматарскім рыбалоўстве, устаноўленая дадаткам
№ 3 да Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства на перыяд перадзаморных і заморных з’яў.
Цяпер сутачная норма вылаву дарункаў вады складае на аднаго рыбалова ў суткі не больш за 15 кілаграмаў і адной рыбіны, калі агульная вага з улікам яе вагі ў суме будзе перавышаць 15 кілаграмаў.
Сяргей ШЫК, начальнік Жабінкаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.