Новый магазин открылся в микрорайоне №1

Новый магазин открылся в микрорайоне №1

Цудоўны падарунак атрымалі жыхары мікрараёна №1 горада Жабінка (а гэта прыкладна 4000 чалавек). Тут шырока расчыніў свае дзверы перад наведвальнікамі магазін №83 “Пралеска”. Ганаровую чырвоную стужку перарэзалі сумесна намеснік старшыні райвыканама Юрый Кладніцкі і старшыня раённага спажывецкага таварыства Ірына Шэйка.
Ужо першыя ўражанні прыемныя, тым больш, што сам жыву побач, карыстаўся паслугамі гэтай гандлёвай кропкі, а таму магу параўнаць, як было і што сталася.
Тавараабарот магазіна №83 да закрыцця на рэканструкцыю быў адным з лепшых у раёне: за дзесяць месяцаў 2010 года ён склаў 1 млрд. 126 млн.рублёў.
Аднак “Пралеска” месцілася ў старым памяшканні, дзе даўно “прасілася” абнаўленне. Да таго ж былі сур’ёзныя нараканні ад раённай санітарнай службы. Рашэнне — правесці рэканструкцыю на працягу восені 2010-зімы 2011 года было крокам, запатрабаваным часам і людзьмі.
— На рэканструкцыю выдаткоўваліся ўласныя сродкі, — паведаміла першы намеснік старшыні райспажыўтаварыства, якая курыруе гандаль і грамадскае харчаванне, Ніна Кадлубовіч. — А гэта — прыкладна 125 млн. рублёў, неабходныя на аднаўленне, плюс 30 мільёнаў на закупку гандлёва-тэхнічнага абсталявання. Фірмай-падрадчыкам, што за чатыры месяцы зрабіла патрэбную справу, стаў брэсцкі “Будінвест”, узначалены Сцяпанам Бойкам.
На пытанне, чым займаліся прадаўцы, пакуль рамантаваўся будынак, Ніна Аляксееўна запэўніла: людзі не заставаліся без працы, адпачылі ў чарговых водпусках, а затым падмянялі работнікаў прылаўка ў іншых гандлёвых кропках раёна.
— Засталася ў поўным складзе тая брыгада, якая працавала і раней: загадчыца Валянціна Фунцяева, прадаўцы Галіна Зарэмба, Таццяна Міхалюк, Наталля Мянькова і Вольга Якімук. Гэта надзвычай дружны калектыў, які ніколі не меў нараканняў з боку пакупнікоў. І ў кіраўніцтва райспажыўтаварыства яны на добрым рахунку. Летась у верасні сярэдні заробак у “Пралесцы” складаў 863 тыс. рублёў. І працавалі жанчыны з вялікай аддачай: на адну гандлярку тут прыходзілася гандлёвай выручкі звыш 26 млн. рублёў, пры нарматыве ў 21 мільён. І паглядзіце, як у іх зараз чыста, акуратна, прыемна завітаць і нельга пайсці без пакупкі.
Несумненна, магазін стаў надзіва ўтульным. Калі і раней жабінкаўцы добрым словам гаварылі пра абслугоўванне, дык зараз, калі стаў яшчэ больш багатым выбар, а плошча гандлёвай залы павялічылася на 10 квадратных метраў, адбою ад наведвальнікаў, відаць, не будзе. Людзі зачакаліся магазіна, а зараз будуць ім карыстацца з удзячнасцю. Тым больш, у “Пралесцы” ёсць усе харчовыя тавары, патрэбныя чалавеку, прыдбаць іх можна за наяўны разлік і праз тэрмінал, карыстаючыся пластыкавай карткай. І што хочацца яшчэ адзначыць, у магазіне няблага прадстаўлены тавары айчынных вытворцаў, з кім працуюць на прамую, асабліва з “Савушковым прадуктам”, “Брэсцкім мясакамбінатам”, “Брэсцкім хлебазаводам”, інш. “Пралеска” карыстаецца паслугамі “Міжраённай аптовай базы” г.Брэста, што абслугоўвае прадпрыемствы рознічнага гандлю нашай вобласці, і двума гандлёва-размеркавальнымі складамі ў Жабінцы.
Усё гэта дазваляе хутка выконваць просьбы-пажаданні жыхароў і гасцей нашага горада.
А.БЕНЗЯРУК.
На здымках: намеснік старшыні райвыканкама Ю.В.Кладніцкі і старшыня раённага спажывецкага таварыства І.У.Шэйка ўрачыста адкрываюць адноўленую “Пралеску”; калектыў магазіна В.П.Фунцяева, Г.А.Зарэмба, Т.М.Міхалюк, Н.М.Мянькова, В.А.Якімук і іх наведвальнікі.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top