Унікальны каталог падзейнага турызму распрацаваны ў Беларусі. Аб гэтым паведаміў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда на цырымоніі адкрыцця выставы “Прафтур-2017”. Ён адзначыў, што выстава заклікана прадэманстраваць турыстычныя рэсурсы краіны, пашырыць магчымасці адпачынку і аздараўлення членаў працоўных калектываў. Пры гэтым прадстаўлены не толькі экскурсійны турызм, але і прамысловы, медыцынска-аздараўленчы, спартыўны, навукова-пазнаваўчы, агра- і экатурызм, падзейны. “У нашай краіны вельмі багатыя самабытныя традыцыі. Кожны год праходзяць мерапрыемствы, пра многія з якіх мы нават не чулі. А сярод іх цікавыя фестывалі, тэматычныя святы, шоу, конкурсы, выставы, аналагаў якім няма ў свеце. Таму “Беларустурыст” і распрацаваў унікальны каталог падзейнага турызму ў Беларусі”, – расказаў старшыня ФПБ.
У сваю чаргу генеральны дырэктар прадпрыемства “Беларустурыст” Людміла Сянькоўская звярнула ўвагу, што сённяшняя выстава больш маштабная, чым тая, якая праходзіла год назад, і яе адрозніваюць арыгінальныя турыстычныя прадукты. Яна заўважыла, што з нецярпеннем чакае 12 лютага, калі госці з 80 краін свету змогуць прыязджаць у Беларусь на 5 дзён без віз. “Мы гатовы да такога новаўвядзення і цудоўна разумеем, што яно значыць для нашай краіны”, – патлумачыла гендырэктар.
Экскурсійна-турыстычная выстава “Прафтур-2017” доўжылася да 3 лютага. У ёй прымалі ўдзел айчынныя і замежныя тураператары, у тым ліку з Балгарыі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Расіі, Украіны.
Вольга КАБЯК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%