У Год навукі – з высокімі дасягненнямі

У Год навукі – з высокімі дасягненнямі

_DSC4195Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.
1 лютага ў ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” у рамках адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча работнікаў прадпрыемства са старшынёй Жабінкаўскага райвыканкама Дзмітрыем Гарадзецкім. Тэмай для сустрэчы стаў сёлетні Год навукі.
Дзмітрый Мікалаевіч адзначыў, што ў ХХІ стагоддзі беларуская навука адыгрывае ключавую ролю ў рэалізацыі стратэгіі інавацыйнага развіцця на аснове ўкаранення вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак у рэальны сектар эканомікі. Намечаны шэраг рэспубліканскіх мерапрыемстваў па правядзенні сёлета Года навукі, у якіх адлюстроўваюцца ўзаемадзеянне навукі з сацыяльнай сферай, галінамі эканомікі, інавацыйная дзейнасць, міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. Рэалізацыя мерапрыемстваў будзе садзейнічаць развіццю айчынных навуковых школ, галіновай навукі ў забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту краіны, прымнажэнні навуковага патэнцыялу Беларусі, падтрымцы творчых маладых вучоных і спецыялістаў, іх патрыятычнаму выхаванню.
Дзмітрый Мікалаевіч таксама расказаў аб сацыяльна-эканамічных набытках, з якімі Жабінкаўшчына завяршыла 2016 год. Тут ёсць чым ганарыцца. Так, рост валавой прадукцыі ў сельскай гаспадарцы склаў за мінулы год 119,6 %, што дазволіла Жабінкаўшчыне заняць першы радок у абласной зводцы. Захавалі трэці радок на Брэстчыне ў вытворчасці малака. Свінакомплекс “Сычова” таксама займае лідзіруючую другую пазіцыю ў _DSC4166вобласці па прыбаўленнях у вазе жывёлы і канверсіі корму.
Летась у нашым раёне было зарэгістравана 14 прадпрыемстваў у сферы малога бізнесу. Гэта значыць – з’яўляюцца новыя рабочыя месцы. Такая тэндэнцыя, на думку кіраўніка раёна, будзе мець працяг і сёлета, што правільна, улічваючы рост насельніцтва горада-спадарожніка Брэста ў перспектыве да 22 тысяч чалавек. Жылыя дамы з’явяцца ў вёсках вакол Жабінкі.
Таксама ў сваім выступленні Дзмітрый Мікалаевіч шчыра падзякаваў кіраўніцтву завода за тое, што змаглі знайсці магчымасць плаціць дастойную зарплату завадчанам (а за мінулы год яна склала ў сярэднім 1075 рублёў), што дазволіла Жабінкаўшчыне, па падліках Белстата, трапіць у чацвёрку самых багатых раёнаў Беларусі. (Дарэчы, за снежань сярэдні заробак у раёне вырас на 30 % і склаў 815,2 рубля).
У час сустрэчы цукравары задавалі хвалюючыя пытанні. Старшыня райвыканкама на некаторыя з іх адразу даў вычарпальныя адказы (напрыклад, наконт магчымасці пашырэння аўтастаянак ля магазінаў у райцэнтры і ля першай і трэцяй гарадскіх школ, а таксама аб грэйдзіраванні вуліцы Горкага ў Жабінцы). А вось пытанне Андрэя Чарнапятава аб магчымасці атрымання ім льготнага крэдыту як вясковаму забудоўшчыку (бо ён з сям’ёй жыве ў горадзе) Дзмітрый Гарадзецкі ўзяў “на аловак” і паабяцаў паспрыяць у яго вырашэнні ў бліжэйшы час.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro