Дыплом на міжнароднай арэне

дружат дети на планете

З кожным годам усё больш юных мастакоў прымаюць удзел у Міжнародным конкурсе дзіцячага малюнка “Сябруюць дзеці на планеце”. Пяты па ліку конкурс аб’яднаў 7000 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак з 22 краін свету: Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Босніі, Герцагавіны, Грузіі, Ірана, Казахстана, Кітая, Латвіі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Сербіі, Украіны і інш.
Малюнкі, дасланыя на конкурс, перадаюць радасць творчасці, любоў да жыцця. У іх мір, які павінен быць – чысты, радасны, светлы.
Варта адзначыць, што сярод дыпламантаў V Міжнароднага конкурсу ёсць і прадстаўніца Жабінкаўшчыны – вучаніца першай гарадской школы Дар’я Дземянюк. Так трымаць!
Святлана БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.