Запрашаюць аздаравіцца “Алеся”, “Надзея”, “Крыніца”

Запрашаюць аздаравіцца “Алеся”, “Надзея”, “Крыніца”

nadzea
ЖАДАЮЧЫХ паправіць сваё здароўе і адпачыць душой і целам на ўлонні прыроды з кожным годам не меншае, а большае, і беларускія санаторыі, якія прапануюць шырокі спектр медыцынскіх паслуг з прымяненнем самага сучаснага абсталявання і ўнікальных методык лячэння, ім у дапамогу.
Як паведаміла галоўны спецыяліст прадстаўніцтва “Брэсцкае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння” ў Жабінкаўскім раёне Алеся Рэбякеўша, за мінулы год аздаравіліся ў санаторыях Беларусі і Літвы 245 чалавек (на 15 больш, чым у 2015-ым).
Паводле сацыяльнага страхавання былі выдзелены 40 дарослых пуцёвак, 116 дзіцячых, 19 пуцёвак для маці з дзецьмі.
Алеся Мікалаеўна адзначыла, што сярод 138 дзяцей, якія аздараўліваліся паводле сацыяльнага страхавання, было 11 сірот з Жабінкаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната, а таксама сямёра дзяцей-інвалідаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі адпачывалі і лячыліся ў здраўніцах “Баравічок”, “Багатыр”, “Налібоцкая пушча”, “Случ”, “Беларусь” (г. Друскінінкай, Літва) і іншых. Дарэчы, аздараўляліся яны бясплатна, як і адзін прадстаўнік сілавых структур пенсійнага ўзросту, што атрымаў пуцёўку ў “Надзею”.
Дарослае насельніцтва Жабінкаўшчыны папраўляла здароўе ў санаторыях “Алеся”, “Крыніца”, “Надзея”, “Буг”, “Парэчча”, “Беларусь” (г. Друскінінкай, Літва) і іншых, а мамы з дзеткамі – у “Чабарку”, “Світанку”, “Нёмане-72”, “Надзеі”, у санаторыі “Беларусь”, што ў Друскінінкаі, і “Белая Русь” у Краснадарскім краі Расіі.
У здраўніцах Беларусі адпачылі і 42 жабінкаўцы шаноўнага ўзросту. З іх 14 інвалідаў ІІ групы і чацвёра – І групы (адзін з суправаджаючым) паляпшалі здароўе бясплатна. Людзям, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку, прапаноўваліся пуцёўкі ў санаторыі “Ясельда”, “Вяжуці”, “Белая вежа”, “Бярэзіна”, “Сасновы бор”, “Алеся” і “Надзея”.
Наталля ВАЛОШКА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro