Скардзяцца, таму што давяраюць

Скардзяцца, таму што давяраюць

КГК

Летась у Камітэт дзяржкантролю вобласці паступіла 1513 зваротаў, што ў параўнанні з 2015 годам больш на 19,1 %. Адзначаецца павелічэнне ў 2016 годзе колькасці вусных зваротаў грама-дзян да кіруючых асобаў. Яны паступілі пад час асабістых і выязных прыёмаў, а таксама пры правядзенні “прамых тэлефонных ліній”: 720 зваротаў, што ў параўнанні з папярэднім годам больш на 16,5 %.
Летась было праведзена 57 “прамых тэлефонных ліній”, на якія былі 94 званкі, кіраўніцтва і начальнікі структурных падраздзяленняў Камітэта мелі зносіны амаль са 140 грамадзянамі. Адбыліся дзве тэматычныя “прамыя тэлефонныя лініі”: “Паўната ўкаранення і выканання сацыяльных стандартаў у абслугоўванні насельніцтва, мэтавым і эфектыўным выкарыстанні бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай маёмасці ў Кобрынскім раёне” і “Якасць паслуг у перавозцы пасажыраў гарадскім і прыгарадным аўтамабільным транспартам і рэзервах зніжэння затрат на іх аказанне”.
З мэтай маніторынгу грамадскай думкі і аператыўнага рэагавання на праблемныя сітуацыі, што ўзнікаюць, для папярэджання іх прычын, пад час уступнай кампаніі праведзены тры “гарачыя тэлефонныя лініі” “Абітурыент-2016”.
З мэтай павышэння эфектыўнасці работы з насельніцтвам начальнікі структурных падраздзяленняў Камітэта прымалі ўдзел у пасяджэннях гаррайвыканкамаў вобласці з абмеркаваннем праблемных пытанняў рэгіёна, з правядзеннем асабістага прыёму людзей і, пры неабходнасці, “прамой тэлефоннай лініі”. Прадстаўнікі Камітэта летась прынялі ўдзел у 28 такіх пасяджэннях.
Традыцыйна найбольшая колькасць зваротаў паступае з Брэста, Пінска і Баранавічаў, а сярод раёнаў вобласці ад жыхароў Кобрынскага, Брэсцкага, Лунінецкага, Івацэвіцкага і Столінскага. У большасці людзі ўзнімалі праблемы дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, камунальна-бытавых паслуг, навя-дзення парадку на зямлі, грамадзянска-прававых адносін, дзейнасці органаў выканаўчай улады, жыллёвыя, працы і заработнай платы, іншыя. Больш як на 40 % летась у параўнанні з папярэднім годам павялічылася колькасць зваротаў, што датычацца дзейнасці органаў выканаўчай улады. Пры гэтым нярэдка прычынай іх з’яўлялася неналежнае выкананне сваіх кіруючых абавязкаў прадстаўнікамі выканаўчых камітэтаў.
На 115 зваротаў было больш летась у параўнанні з 2015 годам, у якіх ўзнімаліся праблемы камунальна-бытавой галіны і добраўпарадкавання тэрыторый. Людзі былі незадаволеныя як работай камунальнай службы ў цэлым, так і памерам платы за паслугі, што аказваюцца гэтай службай.
Многіх берасцейцаў не задавальняе дзейнасць прадпрыемстваў і арганізацый. Летась, напрыклад, было 314 зваротаў па гэтай тэматыцы супраць 254 у 2015 годзе.
Пад час разгляду звестак, выкладзеных у зваротах, што паступілі і знаходзіліся на кантролі ў Камітэце ў 2016 годзе, праведзена 25 праверак. Паводле іх 27 кіруючых і 5 юрыдычных асобаў прыцягнуты да адміністрацыйнага пакарання ў выглядзе штрафу на агульную суму 3116,8 руб. (дэнамінаваных), 55 чалавек – да дысцыплінарнай адказнасці, з якіх 4 вызвалены ад займаемых пасад, узбу-джана адна крымінальная справа.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro