Цікавілі пытанні надзённыя

Цікавілі пытанні надзённыя

1
Трывалай традыцыяй у апошнія гады сталі сустрэчы прадстаўнікоў працоўных калектываў з прававымі інспектарамі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Апошняя па часе ладзілася 26 студзеня ў філіяле “Жабінкаўскі” ГУП “Брэсцкая міжраённая гандлёвая база”, дзе адбыўся дыялог 16 спецыялістаў унітарнага прадпрыемства з прававым інспектарам працы Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза спажывецкай кааперацыі Людмілай Дзмітрыеўнай Гарадко. У час размовы таксама прысутнічалі кіраўнік філіяла Аляксандр Вітальевіч Быкаў і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна Уладзіміраўна Калыбская.
На сустрэчы, якая цягнулася каля дзвюх гадзін, узнімаліся актуальныя для грамадзян пытанні і праблемы. Напрыклад, цікавасць выклікала, як ажыццяўляецца даплата работніку за выкананне абавязкаў замест іншага працаўніка, што знаходзіцца ў адпачынку. Хвалявалі прысутных і тэрміны заключэння і падаўжэння кантрактаў, памеры выплат за працу паводле іх. Асобна ўзнімаліся пытанні пра тое, які існуе парадак перазаключэння кантракту з маладымі спецыялістамі, а таксама аб заключэнні дагавора падраду ды ягонай форме. Праблемы, узнятыя перад прававым інспектарам, якія патрабуюць больш дэталёвага вывучэння, узяты на кантроль, адказы на іх будуць атрыманы ў абавязковым парадку крыху пазней.
Анатоль РОСТАЎ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro