На выязным пасяджэнні суда

На выязным пасяджэнні суда

4422_319449

Хоць п’янства і алкагалізм не караюцца крымінальна, а толькі ў асобных выпадках вінаватыя нясуць адміністрацыйную адказнасць, п’янства з’яўляецца прычынай злачыннасці. Такое пацвярджаецца дадзенымі крымінальнай статыстыкі. Так, больш як 20 % усіх злачынстваў звязаны з п’янствам і алкагалізмам.
Цяпер на прафілактычным уліку ў Жабінкаўскім РАУС знаходзіцца 108 асобаў, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. У работу ўчастковага інспектара міліцыі, дарэчы, уваходзяць своечасовае выяўленне і пастаноўка на ўлік тых людзей, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, а таксама далейшы кантроль за іх паводзінамі па месцы жыхарства. Усё гэта з’яўляецца дзейсным сродкам папярэджання п’янства на ранняй стадыі прафілактыкі.
16 студзеня адбылося выязное пасяджэнне раённага суда па асуджэнні ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП) грамадзян, якія злоўжываюць алкаголем. Яно праводзілася на тэрыторыі раёна ў рамках комплексу мерапрыемстваў па стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі ў частцы здзяйснення цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, здзейсненых у стане алкагольнага ап’янення і ў сферы бытавых адносін, супраць жыцця і здароўя людзей. На пасяджэнне былі запрошаны тыя, хто стаіць на розных відах прафілактычных улікаў у міліцыі, а таксама якія вярнуліся з ЛПП. Паводле рашэння суда на гэты раз шэсць чалавек, якія неаднойчы прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, здзейсненыя ў п’яным стане, згодна з рашэннем суда накіраваны на прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму ва ўмовах ЛПП тэрмінам на 12 месяцаў з абавязковым прыцягненнем да працы.
Яшчэ раз нагадваю, што распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва на вуліцы, стадыёне, у скверы, парку, грамадскім транспарце ці ў іншых грамадскіх месцах альбо з’яўленне ў п’яным выглядзе, які абражае чалавечую годнасць і маральны стан, – караюцца штрафам у памеры да васьмі базавых велічыняў.
Прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні ў стане алкагольнага ап’янення больш чым тры разы на працягу года з’яўляецца асновай для накіравання на прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму ў лячэбна-працоўны прафілакторый.
Яўген САМУСКЕВІЧ, намеснік начальніка Жабінкаўскага РАУС па ідэалагічнай рабоце
і кадравым забеспячэнні.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro