«Железный» человек на столе у медиков

«Железный» человек на столе у медиков

На конкурс, абвешчаны “Сельскай праўдай” (глядзіце №4 ад 15 студзеня) заляцела першая “ластаўка” — ліст пра гісторыю свайго незвычайнага (проста неверагоднага!) спаткання даслаў В.В.Вашчук з Брэста.
Васіль Васільевіч — наш зямляк, нарадзіўся амаль 80 гадоў таму ў Сцяпанках. За яго плячыма тысячы аперацый, шматлікія выратаваныя жыцці ў Малі, Конга, Бурундзі, ва Украіне… Ён цудоўны суразмоўца — светлая галава. Шмат у жыцці пабачыў (уявіце, В.В.Вашчук — першы нараджэнец Жабінкаўшчыны, што прагуляўся, бы па бульвары, па… экватары!).
Але сённяшні ягоны расповед пра іншае. Яго гісторыя спаткання мяне моцна ўразіла.
А.БЕНЗЯРУК.
Калі я чую аптымістычнае “У здаровым целе — здаровы дух”, заўсёды прыгадваю выпадак з маёй практыкі.
Было гэта ў далёкім 1969 годзе, калі я працаваў у Львове. Да нас у хірургічнае аддзяленне з псіхіятрычнай лячэбніцы прывезлі 36-гадовага мужчыну з рэзкімі болямі ў страўніку. Нават хуткасны агляд хворага не выклікаў сумнення: хутчэй на аперацыйны стол!
Аперацыя пачалася — і тут на пярэдняй сценцы страўніка заўважаю дзірку, з якой… тырчыць востры цвік. Праводзім неадкладна гастратамію і пачынаем метадычна вымаць з поласці розныя цвікі, кручкі, маток дроту, вінты, баўты, скрэпкі, манеты, шнуркі і нават медыцынскую іголку ад шпрыца!
Неверагодную калекцыю акуратна расклалі на стале, пачалі разглядаць, лічыць, важыць. “Улоў” быў унушальны: 364 (трыста шэсцьдзесят чатыры!!!) рэчы з металу заважылі 1,5 кілаграма.
Такога ў маёй практыцы не было ніколі. Упэўнены, у маіх калег — таксама.
Канечне, час ад часу да нас трапляюць хворыя, што выпадкова праглынулі інародны прадмет. Але каб на паўтары кіло… Як гаворыцца, такога сусветная медыцына пакуль не ведала.
Перад выпіскай я запрасіў да сябе пацыента і паспрабаваў далікатна патлумачыць:
— Паважаны, глытаць цвікі — гэта не зусім добра для арганізма.
— Што вы мне расказваеце! — усклікнуў “Жалезны” чалавек. — Я сам інжынер, і лепей вашага ведаю, як стварыць абароннае поле ад нападзення. Таму ў вашых парадах патрэбы не маю!
Я толькі развёў рукамі. Высветлілася, што былога інжынера ўвесь час “атакуюць нячысцікі”. Д’ябал бясконца спрабуе авалодаць яго душой і целам, і толькі дзякуючы металічным рэчам, якія ён заглынаў, “Жалезнаму” чалавеку ўдалося ствараць “стойкую абарону”.
Пацыента павязлі назад, у псіхіятрычную бальніцу. Больш я пра яго нічога не чуў.
В.ВАШЧУК, г.Брэст.
На здымку: у выніку ўнікальнай аперацыі “Жалезны” чалавек пазбавіўся “стойкай абароны”, але захаваў жыццё.
Фота 1969 года, зробленае аўтарам адразу пасля падзеі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top