Фота Святланы БЯЛЯК.
Згодна з планам работы Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, на працягу двух дзён на базе Жабінкаўскага райкама галіновага прафсаюза і даччыннага ўнітарнага прадпрыемства “Санаторый Буг” праводзіўся семінар са старшынямі і галоўнымі бухгалтарамі раённых і гарадскіх камітэтаў прафсаюза, старшынямі прафкамаў устаноў вышэйшай адукацыі.
Удзельнікі семінара наведалі трэцюю і першую гарадскія школы, РЦТДіМ, дзе пазнаёміліся з арганізацыяй адукацыйнага працэсу. Старшыня Жабінкаўскага раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Тамара Барысюк выступіла з прэзентацыяй аб гісторыі развіцця адукацыі ў нашым раёне. Аб узаемадзеянні аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і раённага камітэта галіновага прафсаюза расказалі іх кіраўнікі Галіна Бурко і Наталля Урбан. З цікавасцю слухалі ўдзельнікі семінара выступленне намесніка старшыні райвыканкама Алы Ануфрыюк аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна. Актуальныя пытанні дзейнасці прафсаюзных арганізацый Брэстчыны закрануў старшыня абласнога камітэта галіновага прафсаюза Віктар Харытановіч.
Удзельнікі семінара абмеркавалі таксама вынікі падрыхтоўкі статыстычнай справаздачнасці аб колька-сці і структуры прафсаюзнай арганізацыі за мінулы год, дзейнасці грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, парадак удзелу прафсаюза ў расследаванні няшчасных выпадкаў, змены ў заканадаўстве ў ахове працы і інш. Галоўныя бухгалтары раённых і гарадскіх камітэтаў атрымалі тлумачэнні па актуальных пытаннях фінансавай работы і расходавання сродкаў прафсаюзнага бюджэту.
Культурная частка праграмы семінара праходзіла ў гісторыка-экспазіцыйным комплексе развіцця меліярацыі земляў і ў кабінеце па ахове працы ПМК-19 філіяла ДУП “Брэстводбуд”, а таксама ў санаторыях “Буг” і “Надзея”.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.