Казкі на афрыканскі лад

Казкі на афрыканскі лад

IMG_3298Выхаванцы студыі развіцця “Час перамен” запрасілі бацькоў на тэатралізаванае відовішча. Юныя выхаванцы тэатральна-творчай майстэрні “Чароўны свет казкі” пад кіраўніцтвам аўтаркі гэтых радкоў прадэманстравалі свае ўменні – паказвалі казкі на афрыканскі лад. Галоўныя ролі выконвалі 5-6-гадовыя артысты. Яны цудоўна “ўжыліся” ў вобразы і парадавалі бацькоў бездакорнай гульнёй. Аляксандра Піліпук у вобразе Феі сустрэлася з афрыканскімі героямі – мудрай Чарапахай (Ліза Максіменка), смелым Ільвянём (Даша Іусава) і забаўным Кракадзільчыкам (Карына Баева). Гледачы пад час выступлення пазнаёміліся з традыцыямі афрыканскіх народаў, пачулі новыя легенды і казкі, адгадвалі загадкі. Маленькія артысты вучыліся дабру, супрацьстаяць злу, даражыць сяброўствам, знаходзіць выхад са складанай сітуацыі. Дзяўчынкі з задавальненнем паказалі ценявы тэатр, танцавалі ў “вопратцы” папуасаў, “кіравалі” марыянеткамі. Дарэчы, усе дэкарацыі: маска для танцаў, барабаны, маракасы, пальмы, амулеты – былі зроблены рукамі выхаванцаў тэатральнай студыі.  Дзецям было цікава на свяце, бо іх бацькі таксама пастараліся стварыць святочны настрой. Аляксандр Максіменка і Сямён Іусаў пераапрануліся ў казачных герояў і сокатэрапіяй “вылечылі” “хворых” жыхароў Афрыкі. Напрыканцы відовішча юныя артысты атрымалі салодкія падарункі, а ўсе госці-гледачы – прызы, зробленыя рукамі выхаванцаў студыі. Тэатральна-творчая студыя “Час перамен” чакае новых удзельнікаў. Давайце развівацца разам!

Іна МАРТЫНЮК,  педагог-псіхолаг студыі “Час перамен”. Фота Святланы БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro