Определены условия для помощи детям

Определены условия для помощи детям

Дапамога на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 16 (18) гадоў назначаецца пры дзвюх асноўных умовах: пэўны ўзровень сукупнага даходу на члена сям’і за мінулы год і занятасць бацькоў. У поўным памеры яна налічваецца, калі сярэднемесячны сукупны даход на члена сям’і не перавышае 60% бюджэту пражытковага мінімуму на душу насельніцтва ў цэнах верасня папярэдняга года, а ў памеры 50% — калі даход не перавысіў 80% зацверджанага бюджэту пражытковага мінімуму. Дапамога не назначаецца, калі бацька ў поўнай сям’і або калі працаздольны бацька (маці) у няпоўнай сям’і ў год, які папярэднічаў звароту па дапамогу, не працаваў больш чым 6 месяцаў (атрымліваў дапамогу як беспрацоўны менш чым 26 каляндарных тыдняў) і не працуе (ці не мае іншага віду занятасці) на момант звароту.
Для вызначэння даходаў сям’і неабходна кіравацца адпаведнай інструкцыяй, зацверджанай пастановай Міністэрства працы і сацабароны і Міністэрства фінансаў Беларусі №58/47 ад 28.03.2008г. Звяртаю ўвагу, што асобным катэгорыям сем’яў дапамога на дзяцей старэй трох гадоў назначаецца без уліку сукупнага даходу на члена сям’і ў месяц. Гэта тыя сем’і, якія выхоўваюць дзіця-інваліда, дзіця, інфіцыраванае вірусам імунадэфіцыту, ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама няпоўныя сем’і, у якіх бацьку (маці) устаноўлена І або ІІ група інваліднасці пры ўмове, што ён (яна) не працуе і не мае іншага віду занятасці.
Дапамога назначаецца сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей да 18 гадоў, у наступных выпадках:
— на вучняў, якія дзённа навучаюцца за кошт уласных сродкаў ва ўстановах, што даюць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю;
— на дзяцей, якія атрымліваюць прафесійную падрыхтоўку за кошт уласных сродкаў;
— на дзяцей-інвалідаў, якія не вучацца ва ўстановах адукацыі і не працуюць або зарэгістраваны ў якасці беспрацоўных без выплаты дапамогі як беспрацоўным;
— на дзяцей-інвалідаў, якія вучацца на падрыхтоўчых факультэтах, аддзяленнях, курсах ВНУ і не працуюць.
Падставай для назначэння дапамогі з’яўляюцца заява работніка і дакументы, прадугледжаныя Палажэннем аб парадку назначэння і выплаты дзяржаўнай дапамогі сем’ям, што выхоўваюць дзяцей, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Беларусі №490 ад 31.03.2008г. Днём узнікнення права атрымання дапамогі на дзяцей старэй трох гадоў з’яўляецца дзень, наступны за днём, калі дзіцяці споўнілася тры гады; 1 студзеня года звароту па дапамогу; дзень працаўладкавання або пачатку іншага віду занятасці; дзень устанаўлення дзіцяці інваліднасці; дзень выбыцця дзяцей з установаў адукацыі з кругласутачным рэжымам знаходжання.
Дзярждапамога і надбаўкі да яе назначаюцца і выплачваюцца з дня ўзнікнення права на іх, калі вы звярнуліся не пазней чым за 6 месяцаў з дня ўзнікнення такога права.
І.ВАРАНЧУК, галоўны інспектар райаддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top