Спаборніцтвамі і гульнямі адзначылі Дзень снегу

Спаборніцтвамі і гульнямі адзначылі Дзень снегу

DSCN2089

У Крыўлянскай сярэдняй школе праведзена спартыўнае свята, прысвечанае Сусветнаму дню снегу. У ім прынялі ўдзел вучні 4-11 класаў. Мерапрыемства было накіравана на прапаганду здаровага ладу жыцця, павышэнне спартыўнага майстэрства навучэнцаў, папулярызацыю зімовых відаў спорту. Праграма свята ўключала лыжныя гонкі (для хлопцаў – 2 км, для дзяўчат – 1 км), біятлон па спрошчаных правілах, таварыскую сустрэчу па хакеі, катанне на санках-лядзянках, зімовыя рухомыя гульні. У выніку лыжных гонак пераможцам сярод хлопцаў стаў адзінаццацікласнік Міхаіл Піліпцэвіч, на другім месцы – васьмікласнік Аляксандр Дрозд, на трэцім – шасцікласнік Віктар Манастырскі. Сярод дзяўчат месцы размеркаваліся наступным чынам: першае заваявала шасцікласніца Карына Лук’янчук, другое – дзесяцікласніца Валянціна Дзенісовіч, трэцяе – пяцікласніца Іна Ахмак. У спаборніцтвах па біятлоне перамагла каманда адзінаццатага класа, другое месца ў дзевяцікласнікаў і трэцяе ў вучняў восьмага класа. Пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў.
Інеса БУЗА, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Крыўлянскай сярэдняй школы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro