Вясельны марш раз і… назаўсёды

Вясельны марш раз і… назаўсёды

любовь

Нямала добрых і памятных падзей падарыў мінулы год жабінкаўцам.
На кожнай рэгістрацыі шлюбу мы жадаем маладым шчаслівага працягу іх кахання, найкаштоўнейшага падарунка – нараджэння дзетак. Прыемна адзначыць, што 2016 год працягнуў тэндэнцыю прыросту гарадскога насельніцтва, які назіраецца з 2007-га, і склаў 22 чалавекі. Усяго ў раёне гучным “агу” абвясцілі прыход у гэты свет 304 немаўляці (з іх у горадзе – 210). Хлопчыкаў было 162 супраць 142 дзяўчынак. Самым багатым на дзетак стаў ліпень (нарадзілася 31 малое). Сярэдні ўзрост матуль – 28 гадоў, татаў – 30, (а самай юнай маме летась было толькі 17 гадоў).
Многія сем’і займелі статус “шматдзетнай”. Так, у 2016 годзе ў 94-ох нарадзіліся першынцы, у 119 – другое, у 70 – трэцяе дзіцятка (для параўнання яшчэ шэсць гадоў таму было толькі 25 такіх сем’яў), у 15 – чацвёртае, у чатырох – пятае. У Аляксея Прыймачука і Людмілы Кікаўскай – сёмы малыш. Самыя багатыя на дзетак – Анатоль і Аксана Збайчаковы са Старога Сяла. У іх летась нарадзілася Ганначка – дзясятая ў сям’і.
Завітала да жабінкаўцаў і “двайное шчасце”. Гэта Андрэйка і Ілля Якубовічы з Курпічаў і Арцёмка з Дашай у сям’і Пятра Харса і Аксаны Мартынавай з райцэнтра. Няхай двайняты растуць здаровенькія і шчаслівыя!
Малышамі-волатамі 2016 года сталі Яфрэм Данілюк (вага 4540 г) і Прохар Трус (4420 г). Зычым усім маленькім жабінкаўцам радаснага, шчаслівага жыцця, бацькоўскай любові.
Якія імёны пераважаюць? Найбольш папулярныя ў хлопчыкаў Максім, Мацвей, Дзмітрый, Ягор, Цімафей, а ў дзяўчынак – Вікторыя (ажно 15 маленькіх носяць гэтае імя), Ганна, Дар’я, Ксенія, Настасся і Варвара. Бацькі называлі сваіх маленькіх і рэдкімі імёнамі, сярод якіх Акім, Фёдар, Мірон, Клім, Герман, Сава, Платон, Ярына, Эмілія, Эліна, Серафіма, Інга, Альбіна.
У мінулым годзе ў адносінах да 41 дзіцяці ўстаноўлена бацькоўства ў добраахвотным парадку, у 7 выпадках – на аснове рашэння суда. Аддзелам загс зарэгістраваны таксама 3 усынаўленні, выдадзены 153 паўторныя пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, 5 чалавек змянілі свае прозвішчы.
У раёне летась памерлі 366 чалавек (найбольш – 43 чалавекі – у кастрычніку), з іх 61 – працаздольнага ўзросту (54 мужчыны і 7 жанчын).
У цэлым, за год у Жабінкаўскі загс звярнуліся з заявамі 2412 чалавек, здзейснена 908 запісаў актаў грамадзянскага стану.
Крочыць 2017 год. Якім ён выдасца для кожнага з нас, пакажа час. Мне хочацца пажадаць міру, дабра, сямейнага дабрабыту, душэўнага спакою. Няхай сям’я стане для кожнага чалавека самай важнай каштоўнасцю і багаццем.
Галіна АКСЮЦІК, начальнік аддзела загс.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro