Будуй жыццё на пазітыве

Будуй жыццё на пазітыве

круглый стол

Алёна НІКАНЧУК.
Фота аўтара.
20 студзеня ў Жабінкаўскім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі адбылося пасяджэнне “круглага стала” па пытаннях правядзення кансультатыўна-адукацыйнай акцыі для навучэнцаў устаноў адукацыі Жабінкаўшчыны і іх бацькоў “Мой выбар – жыць з пазітывам!” у рамках абласнога конкурсу “Самая здаровая сям’я”.
13 студзеня акцыя стартавала ў горадзе над Бугам на базе Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. На чарзе раённыя цэнтры вобласці. У Жабінцы яна запланавана на 31 студзеня і пройдзе ў ГДК. Да канца навучальнага года мерапрыемствы ў рамках акцыі адбудуцца ва ўсіх школах раёна. Яе мэта – прапаганда ідэй здаровага ладу жыцця, прафілактыка ўжывання наркатычных сродкаў, ацэнка ступені сталасці падлеткаў, выяўленне асоб, схільных да самаразбуральных паводзінаў.
Удзельнікі “круглага стала” – супрацоўнікі Жабінкаўскага райЦГЭ, Жабінкаўскай ЦРБ, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, спартыўнага комплексу “Ба-дзёрасць” – абмеркавалі план правядзення раённай акцыі, яе мерапрыемствы. Мяркуецца, што пад час акцыі навучэнцы, іх бацькі і педагогі змогуць атрымаць кансультацыі псіхолага, эндакрынолага, нарколага, педыятра, тэрапеўта, змераць свой рост, вагу, артэрыяльны ціск, азнаёміцца з выставамі санбюлетэняў, інфармацыйна-адукацыйных матэрыялаў, плакатамі, відэаролікамі і відэафільмамі па здаровым ладзе жыцця. У гэты дзень у Жабінкаўскай ЦРБ будзе працаваць “тэлефон даверу” 2-29-29, па якім можна будзе атрымаць кансультацыю ўрача-псіхіятра. Педагогі Жабінкаўскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі пазнаёмяць навучэнцаў з тымі аб’яднаннямі па інтарэсах, якія дзейнічаюць на базе ўстановы, а таксама з выставай дзіцячых вырабаў.
Трэнеры СК “Бадзёрасць” раскажуць пра існуючыя спартыўныя секцыі, дасягненні сваіх выхаванцаў.
Супрацоўнікі РАНС правядуць прафілактычныя гутаркі аб паводзінах на вадзе і лё-
дзе, у быце, на дарогах, іншыя.
У акцыі прымуць таксама ўдзел прадстаўнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі, а таксама адукацыі, спорту і турызму Жабінкаўскага райвыканкама.
Акцыя заклікана навучыць дзяцей і іх бацькоў спраўляцца са стрэсавымі сітуацыямі, дапамагчы хлопчыкам і дзяўчынкам спакойна прайсці падлеткавы перыяд, знайсці сябе і выстаяць перад сучаснымі небяспечнымі спакусамі: тытунекурэннем, алкагалізмам і наркаманіяй. Яна вучыць будаваць жыццё на пазітыве.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top