Новые победы «Сахаринки»

Новые победы «Сахаринки»

Хто любіць гарбату з цукрам, хто — не. А вось творчасць калектыву эстраднага танца “Цукарынка” клуба цукровага завода, бяру на сябе смеласць сцвярджаць, даспадобы ўсім.
І сапраўды, якая асалода глядзець на мілых, яркіх выканаўцаў! Тоненькія станы, дасканалыя рухі і такія цёплыя ўсмешкі не могуць не захапіць гледача. За гэтай лёгкасцю і грацыёзнасцю — вялікая праца кіраўнікоў Тамары Дзікой і Дзіны Зданевіч, а таксама саміх дзяўчат.
Харэаграфічнае майстэрства калектыву, арыгінальнасць пастаноўкі адзначыла высокае журы адкрытага конкурсу дзіцячай моладзевай творчасці “Новы рух — 2011”, які праходзіў у Мінску 5 лютага.
У ім бралі ўдзел творчыя калектывы з усёй рэспублікі. Прафесійны ўзровень самадзейных артыстаў быў высокі, калектывы — цікавыя, але ўсё ж “Цукарынка” пакарыла гледачоў і журы  сваім танцам “Чмяліны рой” непаўторнасцю выканання, стала першай у сваёй намінацыі і атрымала дыплом 1 ступені.
Хочацца пажадаць юным артысткам вялікіх сцэн і ўдзячных гледачоў. З перамогай! Так трымаць, салодкія зорачкі!
Разам з тым, выказваем бясконцую падзяку адміністрацыі завода, прафсаюзнаму камітэту за ўзаемаразуменне, увагу і матэрыяльную падтрымку.
В.ГАРДЗЕЙЧЫК, мастацкі кіраўнік клуба ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”.
На здымку: танцуюць “Цукарынкі”.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top