КАЛІ ХОЧАШ ЗВЯЗАЦЬ ЛЁС СА СЛЕДСТВАМ

КАЛІ ХОЧАШ ЗВЯЗАЦЬ ЛЁС СА СЛЕДСТВАМ

Следственный комитет

Шмат карысных і патрэбных прафесій на зямлі, многія непасрэдна звязаны са службай Радзіме. У іх ліку – Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.
З пытаннем, дзе ж маладым людзям, што жадаюць звязаць сваё жыццё са следствам, можна зараз атрымаць профільную адукацыю, звярнуліся да начальніка Жабінкаўскага аддзела Следчага камітэта Юрыя Юркевіча.
– Лічу нашу прафесію адной з найкарыснейшых, паколькі следчыя стаяць заўсёды на варце заканадаўства ў краіне. Зараз наш аддзел праводзіць набор кандыдатаў з ліку грамадзянскай моладзі Жабінкаўшчыны для паступлення ва ўстанову адукацыі “Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь” на “Следча-экспертны факультэт” па спецыяльнасці “правазнаўства”. Спецыялізацыя “судова-пракурорска-следчая дзейнасць”, – патлумачыў Юрый Мікалаевіч. – Факультэт дазваляе атрымаць бясплатную вышэйшую юрыдычную адукацыю на дзённай форме з поўным дзяржаўным забеспячэннем на перыяд навучання, для далейшай службы ў падраздзяленнях Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Як адзначыў далей кіраўнік раённага аддзела, маладым людзям, якія вырашылі звязаць жыццё з прафесіяй следчага, у год паступлення павінна споўніцца 17 гадоў (але не быць старэйшымі за 25). Кандыдаты могуць мець агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічую з агульнай сярэдняй або спецыяльную адукацыю і быць фізічна здаровымі.
Каб стаць курсантам Акадэміі МУС неабходна да 1 красавіка гэтага года звярнуцца ў Жабінкаўскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і прайсці гутарку (субяседаванне) з начальнікам аддзела для папярэдняга вывучэння.
Па атрыманне дадатковай інфармацыі можна звяртацца непасрэдна ў Жабінкаўскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь (горад Жабінка, вуліца Наганава, д. 27. каб. 19)
альбо па кантактных тэлефонах 2-38-48 і 2-15-98. (Тэлефанаваць можна з 09.00 да 18.00) .
Анатоль РОСТАЎ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro