Праходзіць тэхнічны агляд трэба рэгулярна. Такое павінна ўвайсці ў звычку аўтаўладальніка. Для гэтага ў нашым раёне створаны ўсе ўмовы. У Жабінцы функцыянуе дыягнастычная станцыя № 222, якая мае сучаснае абсталяванне. Тут працуюць высокакваліфікаваныя спецыялісты.
Летась на дыягностыку прадпрыемствы горада і насельніцтва даставілі 5225 адзінак транспарту. Былі выдадзены 4742 дазволы на допуск іх да ўдзелу ў дарожным руху.
І яшчэ. У 2016 годзе
мы правялі дзве дэкады “Дзяржтэхагляд”. Пад час іх на Жабінкаўшчыне намі выяўлены 131 факт эксплуатацыі аўтатранспарту без дзяржтэхагляду. Хачу нагадаць, што пералік укладанняў у аптэчку першай дапамогі для аснашчэння транспартных сродкаў з 1 студзеня сёлетняга года павінен адпавядаць дадатку 2 да пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2014 года № 80 “Аб устанаўленні пералікаў аптэчак першай дапамогі, аптэчак хуткай медыцынскай дапамогі, укладанняў, што ўваходзяць у гэтыя аптэчкі і вызначэнні парадку іх камплектацыі”.
Дзмітрый ХАРКОВІЧ, начальнік ДС № 222 г. Жабінка.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.