Чаго не хапае ў гарадскім парку?

Чаго не хапае ў гарадскім парку?

З такім пытаннем звярнулася да жабінкаўцаў, каб даведацца, якім у будучым бачаць жыхары нашага горада любімае месца адпачынку, што патрэбна там змяніць, каб яно стала больш утульным і прывабным.

надежда шостикНадзея ШОСЦІК:
– Добра было б дзесьці на тэрыторыі парку ўстанавіць трэнажоры для актыўных фізічных заняткаў пад адкрытым небам. Упэўнена, яны стануць папулярнымі сярод жыхароў нашага горада рознага ўзросту: дзяцей і падлеткаў, моладзі, людзей старэйшага пакалення. Гэта будзе садзейнічаць прыцягненню жабінкаўцаў да заняткаў фізічнай культурай і спортам, дасць магчымасць актыўна адпачываць і праводзіць час з карысцю для свайго здароўя. Вядома, што заняткі на адкрытым паветры паляпшаюць абменныя працэсы ў арганізме, насычаюць кроў кіслародам, а яшчэ пад час іх ты сам-насам з прыродай, што дае станоўчы гаючы эфект. Гэта лепш, чым займацца ў спартыўнай зале ці кватэры, да таго ж, не кожнаму па кішэні трэнажоры, дый у малагабарытных кватэрах не ва ўсіх знойдзецца месца, каб устанавіць хаця б адзін.
Наталля ГАЦКЕВІЧ: наталья гацкевич
– У нашым парку неабходна абсталяваць веласіпедныя дарожкі для аматараў актыўнага адпачынку. У засені дрэў, удыхаючы водар кветак і свежай лістоты, прыемна пакатацца і карысна для здароўя. Але ж яднанню з прыродай могуць перашкодзіць крыкі варон і галак, якіх так многа ў парку. Іх столькі не патрэбна, з гэтым трэба штосьці рабіць, напрыклад, своечасова здымаць птушыныя гнёзды. А яшчэ паркавыя дрэвы патрэбна вызваляць ад расліны-паразіта амялы, якая зніжае іх даўгавечнасць, выклікае сухавяршыннасць, псуе знешні выгляд. Насаджэнні ў парку, лічу, трэба разбавіць вечназялёнымі пародамі, каб ён зімою не быў такі голы і сумны, як цяпер.
ирина островскаяІрына АСТРОЎСКАЯ:
– Маленькія клумбы з кветкамі ў розных месцах парку, драўляныя скульптуры казачных герояў упрыгожаць яго і будуць радаваць вока гараджан. Для дашкалят і малодшых школьнікаў патрэбна абсталяваць спартыўную пляцоўку з рознымі турнікамі і бярвенцамі, каб для малых у парку быў свой куточак. Летам на возеры павінны быць катамараны, каб з дзецьмі катацца на іх – гэта і даход у мясцовы бюджэт, і хвіліны радасці для дзетак і дарослых жыхароў Жабінкі.
Сяргей КАЗІМІР:
сергей казимир– На тэрыторыі парку знаходзіцца гарадскі стадыён. На ім патрэбна прывесці ў парадак газон, замяніць асфальт спартыўным пакрыццём для бегавых дарожак (па існуючым асфальце не вельмі зручна бегаць). Парадуюць і дзяцей, і дарослых арэлі і ручныя каруселі. Было б добра па тэрыторыі парку ўстанавіць розныя скульптуры, да прыкладу, іх сустракаеш шмат, калі ідзеш па Брэсце. Знайшлося б многа жадаючых зрабіць з імі сэлфі на памяць як з ліку жабінкаўцаў, так і гасцей горада. Прываблівалі б яны і маладажонаў пад час вясельнай фотасесіі.
Наталля ПЯТРУЧЫК з дачкою Палінай:
наталья петручик с дочерью полиной– Думаю, па-радаваліся б жа-бінкаўцы, асабліва мамы з дзеткамі, з’яўленню на тэрыторыі парку летняга кафэ. А месца для яго можна вызначыць, напрыклад, дзесьці ля возера. У летнюю спёку кожны рады выпіць шклянку прахалоднай мінеральнай вады або квасу, з’есці марожанае, смачную булачку ці піражок. Ва ўтульным месцы парку можна ўсталяваць дзіцячыя горкі. Яны павінны быць яркімі і рознакаляровымі, каб дзеткі бачылі іх здалёк.
Апытвала і фатаграфавала Алёна НІКАНЧУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

1 Comment Posted

  1. Я думаю,все обрадовались бы, если бы из городского парка исчезли вороны.А для этого сначала необходимо убрать мусорные контейнеры, а оставить только мусорки,которые просто каждый день нужно убирать.Контейнеры допустимы только в дни массовых мероприятий. И, конечно же, разрушить эти гнезда вороньи. Тогда и приятно будет пройтись по парку, и с малышами в колясках гулять, не боясь, что на голову то и дело что-то упадет, и цветами полюбоваться под пение благородных птичек.

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro