Автобус будет ходить чаще

Автобус будет ходить чаще

У ходзе сустрэч кіраўніцтва раёна з насельніцтвам паднімалася шмат пытанняў па арганізацыі работы грамадскага транспарту. На працягу 2010 года, пачатку бягучага райвыканкамам неаднаразова наладжваліся кантакты з кіраўніцтвам філіяла “Аўтобусны парк №1 г.Брэст” ААТ “Брэстаблаўтатранс”. Удалося станоўча вырашыць некаторыя праблемы, што датычыліся пасажыраперавозак у нашым горадзе і раёне. Так, унесены змяненні ў расклад прыгарадных маршрутаў “Камянец — Жабінка” і “Жабінка — Камянец”. Падоўжаны да бальніцы маршруты “Жабінка — Свішчы” па чацвяргах, “Мацясы — Жабінка” — па аўторках, “Багдзюкі — Жабінка” — па серадах. Для перавозкі школьнікаў маршрут “Брэст — Здзітава” падоўжаны да вёскі Шчэглікі, маршрут “Брэст — Старое Сяло” ў вёсцы Азяты — да магазіна №46.
З 19 лютага 2011 года будуць унесены змяненні ў расклад руху гарадскога аўтобуса. Маршрут “Чыгуначны вакзал-Бальніца” ў далейшым будзе праходзіць ад вакзала па вуліцах Свабоды, Кірава, Лесапаркавая, Міру, Свабоды і на вакзал з прамежкавымі прыпынкамі: вул.Свабоды, школа, бальніца, вул.Сонечная, вул.Камарова (на скрыжаванні вуліц Міру і Камарова). Час адпраўлення:
у буднія дні — 7.00, 7.48, 9.12, 12.44, 13.25, 16.00, 16.42, 17.46, 18.35;
у выхадныя дні — 7.00, 7.48, 12.44, 16.00, 17.46;
штодзённа, акрамя суботы ў 8.30;
у панядзелак і сераду — у 14.07.
Будзе павялічана колькасць рэйсаў маршруту “Чыгуначны вакзал — Цукровы завод” праз Абрамавічы. Час адпраўлення ад вакзала штодзень у 7.17, 12.12 і 18.03.
Па маршруту “Чыгуначны вакзал — Цукровы завод” праз вул.Камсамольскую аўтобус ад чыгуначнага вакзала будзе адпраўляцца:
у буднія дні ў 8.05, 8.45, 11.08, 13.00, 13.42, 15.35, 16.17, 17.21, 18.52, у выхадныя дні — у 8.05, 11.08, 13.00, 15.35, 17.21.
У гэтым месяцы філіял “АП №1 г.Брэст” павінен атрымаць новыя аўтобусы. Ёсць дамоўленасць з кіраўніцтвам арганізацыі, аб выдзяленні аўтобуса для абслугоўвання дадатковых прыгарадных і гарадскіх маршрутаў у нашым раёне. Такім чынам, будуць разгледжаны прапановы жабінкаўцаў аб арганізацыі новых маршрутаў.
У філіяла “Аўтобусны парк №1 г.Брэст” ААТ “Брэстаблаўтатранс” ёсць праблема ва ўкамплектаванні вадзіцелямі. Кіраўніцтва арганізацыі гатова разгледзець прапановы жадаючых у працаўладкаванні.
А.ШАЛТАНЮК, намеснік старшыні райвыканкама.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top