ЗА ПАМЯЦЬ АБ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОЗЕ

ЗА ПАМЯЦЬ АБ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОЗЕ

макет мемарыяльнага комплексу "Курган Славы"

Прыйшла прыемная навіна: Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ўганаравана высокай узнагародай – прэзідэнцкай прэміяй “За духоўнае адраджэнне”, якую штогод у святочныя калядныя дні атрымліваюць лепшыя з лепшых творцаў краіны.
Прэмія прысуджана за цэлы шэраг праектаў, скіраваных на патрыятычнае выхаванне грамадзян, у тым ліку дзяцей, навучэнцаў, працуючай моладзі, эканамічна-актыўнай часткі насельніцтва. Прыемна зазначыць, што і раённае аб’яднанне прафсаюзаў ніколі не стаіць у баку ад гэтых карысных спраў, таму сябры прафсаюзных арганізацый Жабінкаўшчыны падзяляюць агульны поспех Федэрацыі.
Як адзначыў старшыня ФПБ Міхаіл Орда:
– Захаванне і перадача наступным пакаленням памяці аб вялікай перамозе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны – гэта святы абавязак кожнага. Толькі памятаючы пра тое, што давялося перажыць нашым людзям у гады ліхалецця, мы сёння зможам захаваць самую вялікую каштоўнасць – мірную працу і мірнае жыццё.
Адным з самых маштабных праектаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі стала реканструкцыя мемарыяльнага комплекса “Курган Славы”. Дзякуючы намаганням ФПБ, яе членскіх арганізацый, неабыякавых грамадзян у 2015 годзе, да 70-ых угодкаў Вялікай Перамогі, мемарыяльны комплекс набыў былую веліч і заззяў яркімі святочнымі агнямі ілюмінацыі, на мемарыяле быў ўсталяваны каскад сонечных батарэй, што дазваляе прыгожа асвятляць помнік у цёмны час сутак.
Трэба таксам адзначыць: “Курган Славы” – самы значны, але далёка не адзіны аб’ект, над якім узялі шэфства прафсаюзы. Кожнае абласное, раённае аб’яднанне, шматлікія пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі выкарыстоўваюць свае намаганні дзеля рэканструкцыі і ўтрымання ў належным стане памятных мясцін, воінскіх пахаванняў і ў цэлым дзеля беражлівага захавання нашай агульнай гістарычнай памяці.
На нашай Брэстчыне знакавым аб’ектам для прафсаюзаў стала брацкая магіла, размешчаная на месцы лагера-шпіталя “Рэвір” у горадзе над Бугам. Пры фінансавай падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі гэтая памятка часоў Вялікай Айчыннай цалкам была рэканструявана ў час, калі краіна шырока святкавала 70-ыя ўгодкі Вялікай Перамогі.
Ніна КАЛЫБСКАЯ, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.
На здымку: макет мемарыяльнага комплексу “Курган Славы”, які быў рэканструяваны намаганнямі сяброў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (выстаўлены ў музейным пакоі ФПБ у Мінску).
Фота Анатоля БЕНЗЕРУКА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro