Пра бяспечнасць на дарогах

Пра бяспечнасць на дарогах

IMG_0129Алёна НІКАНЧУК.

Фота аўтара.
19 студзеня на Жабінкаўскім камбікормавым заводзе прайшоў адзіны дзень інфармавання. У ім прынялі ўдзел начальнік упраўлення ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Сяргей Талатай, начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук і начальнік АДАІ Жабінкаўскага РАУС Андрэй Мя-дзведзь. Тэмай дня інфармавання стала “Прафілактыка ДТЗ з удзелам нецвярозых удзельнікаў дарожнага руху”.
Сяргей Валер’евіч пачаў з лічбаў. За мінулы год на тэрыторыі Брэсцкай вобласці адбыліся 452 дарожна-транспартныя здарэнні, у выніку якіх 66 чалавек загінулі, 463 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, 52 ДТЗ адбыліся па віне нецвярозых вадзіцеляў. На жаль, дарогі “забіраюць” сацыяльна актыўных грамадзян. На сённяшні дзень у свеце найбольш памірае людзей ад сардэчна-сасудзістых захворванняў. На другім месцы – анкалагічныя, на пятым – дарожна-транспартныя здарэнні. Найчасцей у ДТЗ трапляюць маладыя людзі ва ўзросце 18-24 гадоў. Спецыялісты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя сцвярджаюць, калі сітуацыя на дарогах не зменіцца, то да 2025 года рызыка памерці ад ДТЗ пярой-
дзе на трэцяе месца. Да прыкладу, на сусветных дарогах штогод гіне каля 1 млн. 250 тыс. чалавек. За мінулы год у Беларусі гэтая лічба склала 587. З пацярпелых у ДТЗ адна палова – гэта вадзіцелі і пасажыры, другая – пешаходы. Для параўнання, у еўрапейскіх краінах лічба па пешаходах значна ніжэйшая – 20%. Прычыны ДТЗ: хуткасць і алкаголь. З загінулых летась у ДТЗ вадзіцеляў і веласіпедыстаў 30% знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.
Пацікавіўся Сяргей Валер’евіч станам веласіпедных дарожак у нашым горадзе. Начальнік АДАІ Жабінкаўскага РАУС Андрэй Мя-дзведзь паведаміў, што веладарожка зроблена па вуліцы Кобрынская, плануюцца яны на вуліцах Кірава і Свабоды, для ажыццяўлення гэтых планаў ёсць праект. Гаварыў госць і пра тое, што трэба будаваць і велапаркоўкі, бо многія жабінкаўцы дабіраюцца на працу на веласіпедах, асабліва яны патрэбныя ля прадпрыемстваў і арганізацый, дзе рупіцца вялікая колькасць работнікаў.
Размова ішла і пра асветленасць нашых вуліц і дарог, якая таксама вельмі важная ў бяспецы руху, пра эффектыўнасць абмежавальных знакаў на пэўных участках, пра выкарыстанне рэменя бяспекі, які ратуе людскія жыцці і зніжае траўміраванасць.
Сяргей Валер’евіч адказаў і на пытанні прысутных, яны тычыліся правілаў пераходу дарогі пешаходамі. Калі ў зоне бачнасці няма пешаходнага пераходу і транспарту, то дарогу можна перайсці. Прыярытэт пешахода перад вадзіцелем, калі ён на пераходзе. Госць расказаў пра тыя мерапрыемствы, якія праводзяцца з мэтай зніжэння траўміраванасці людзей на пешаходных пераходах, адзначыў пільнасць і абачлівасць саміх пешаходаў, якая праяўляецца ў іх у апошні час.
Узнімалася пытанне і наконт зніжэння пенсійнага ўзросту для вадзіцеляў, якія адпрацавалі на прадпрыемствах пэўную колькасць гадоў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro