Ачышчаліся духоўна, умацоўваліся фізічна

Ачышчаліся духоўна, умацоўваліся фізічна

_DSC3955

Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.
Святам Вадохрышча завяршаюцца Каляды. Хрысціянская рэлігія яго звязвае з хрышчэннем Ісуса Хрыста Іаанам Хрысціцелем на рацэ Іардан і са з’яўленнем усіх асобаў Святой Тройцы.
Напярэдадні 19 студзеня ў пра-васлаўных храмах адбываецца асвячэнне вады. І не толькі ў храмах, на рэках, азёрах таксама. Людзі прыхо-дзяць сюды, каб акунуцца ў палонцы ці набраць святой вады і потым акрапіць жыллё. Праўда, традыцыю ўваходзіць у купель некаторыя не падтрымліваюць, а іншыя наадварот з захапленнем, з добрым настроем чакаюць таго моманту, каб акунуцца ў _DSC4002цудадзейную ваду. Лічыцца, што яна ачышчае духоўна, умацоўвае фізічна, але не змывае з душаў грахоў.
Купанне на Вадохрышча ў ледзяной вадзе робіцца традыцыяй на тэрыторыі Азяцкага сельсавета. Вернікі разам з айцом Вадзімам, святаром Свята-Мікалаеўскага храма, здзяйсняюць абрад купання. Сёлета ахвотнікаў-вернікаў спазнаць ачышчальную і гаючую сілу вады было некалькі дзясяткаў. Высветлілася, што сярод смелых былі і прыезджыя: гараджане і люд з аграгарадка Ленінскі. Кожны сам для сябе вырашае акунацца ў палонку поўнасцю ці толькі абмыць твар і далоні. Як і ў мінулыя гады да абраду рыхтаваліся загадзя: паставілі палатку, прарубілі іярдан (так называюць палонкі ў выглядзе крыжа), абклалі яе зялёнымі галінкамі елкі (даўно-даўно на Палессі ставілі ялінкі вакол палонкі, каб закрыць святую ваду ад усялякай нечысці). Быў і чай, і вогнішча пад наглядам, і цёплыя пледы.
Па традыцыі першым у ваду ўвайшоў святар Вадзім з малітваю на вуснах і тройчы акунуўся. Яго прыкладу паследавалі мужчыны, маладзіцы і зусім юны прыхаджанін – дзевяцігадовы Святаслаў.
Як жа да зімовага купання адносяцца медыкі? З экрана тэлевізара чула іх парады – прывучаць арганізм да воднай працэдуры паступова з лета. Пры такой умове купанне прыносіць карысць.
У свята Вадохрышча ёсць і іншыя цудадзейныя моманты, у прыватнасці, акрапляць жыллё, гаспадарчыя пабудовы, дрэвы, якія не пладаносяць, інш. У гэты дзень яшчэ сачылі за надвор’ем. Словам, у хрысціянскім свяце захоўваюцца водгукі глыбокай старажытнасці, вераванне ў прыроду, у еднасць чалавека і навакольнага асяроддзя.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top