Водны заплыў на “Калядных сустрэчах”

Водны заплыў на “Калядных сустрэчах”

пловец

Адбыўся міжнародны турнір па плаванні “Калядныя сустрэчы” на базе выдатна абсталяванага 50-метровага басейна Брэсцкага палаца водных відаў спорту. Акрамя каманд са спартыўных школ вобласці ў спаборніцтвах удзельнічалі плыўцы з Масквы, Цверы, Кіева.
Праграма спаборніцтваў складалася з абавязковых заплываў у трох дыстанцыях: 50, 100 і 200 метраў. У іх прымалі ўдзел спартсмены наступных узроставых катэгорый: 15-14 гадоў, 13-12 гадоў і маладзей за 11 гадоў.
Ад Жабінкаўскай спартшколы на дыстанцыі выступалі Павел Панасюк, Сямён Малашанка, Кірыл Ігнатчык, Аляксей Лісавец, Аляксандр Шэдаў, Раман Іскрыцкі, Уладзіслаў Пархуцік, Аляксандр Актысюк, Павел Гурын, Кірыл Савянок, Алеся Бутрым, Вікторыя Ляшко, Марыя Бандарчук, Анастасія Макарук, сёстры Ксенія і Ангеліна Курковы і Наталля Курдзюк.
У фае Палаца водных відаў спорту юных плыўцоў сустракала расцяжка «Прывітанне ўдзельнікам спаборніцтваў!». У басейне былі вывешаны дзяржаўныя сцягі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Украіны. Плавальныя дарожкі ў басейне былі абсталяваны электроннай сістэмай рэгістрацыі часу, і вынікі заплываў адлюстроўваліся на электронным табло. Усе гэтыя атрыбуты казалі пра сур’ёзнасць турніру. Удзельнікі прыкметна хваляваліся. На трыбунах панаваў прыязны спаборніцкі дух, нацэлены на вынік і перамогу. Падтрымаць сваіх будучых чэмпіёнаў прыехалі бацькі Аляксандра Актысюка, Паўла Гурына, Сямёна Малашанкі і Марыі Бандарчук і дзядуля Шэдаў. Такая велізарная маральная падтрымка вельмі важная для нашых юных спартсменаў, бо дапамагае справіцца з хваляваннем і настроіцца на заплыў. Віншуем Аляксея Лісаўца з выкананнем нарматыву трэцяга дарослага разраду! Трэба адзначыць, што годна выступілі ўсе хлопцы. І ў трэнера Людмілы Анатольеўны Гаўрылюк ёсць упэўненасць, што да канца навучальнага года яны даб’юцца выканання разрадаў старэйшага звяна.
Пакуль толькі адзіны плывец з нашай каманды з малодшай узроставай групы – Аляксандр Актысюк – стаў сярэбраным прызёрам гэтага сур’ёзнага турніру. На дыстанцыі 200 метраў вольным стылем Саша паказаў вынік 3 хвіліны 24 секунды і 79 сотых. Гэтая перамога стала калядным падарункам не толькі для Аляксандра і ягоных бацькоў, якія прыехалі падтрымаць сына, але і для трэнера і ўсёй каманды. Так трымаць, Саша! Пажадаем нашым спартсменам моцнага здароўя, удалых стартаў, далейшых поспехаў і перамог!
Таццяна БАНДАРЧУК.
Фота аўтара. Аляксандр Актысюк.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro