Каб не захварэць

Каб не захварэць

ОРВИ
Вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ) – самая распаўсюджаная група захворванняў. Першыя праяўленні іх усім добра вядомыя: спачатку недамаганне, потым павышэнне тэмпературы цела, насмарк, кашаль.
Сімптомы ВРІ залежац, перш за ўсё ад таго, дзе, на якім участку дыхальных шляхоў вірус выклікаў найбольш моцны запаленчы працэс. Людзі схільныя да вострых рэспіраторных інфекцый у рознай ступені, бо ў кожнага свой імунітэт. Камусьці дастаткова, каб на яго чхнулі, а другі будзе ехаць у перапоўненым кашляючымі пасажырамі аўтобусе і не захварэе. Садзейнічае гэтаму прафілактыка вострых рэспіраторных захворванняў, якую трэба пачынаць не з наступленнем халадоў, як мяркуюць многія, а яшчэ летам, калі патрэбна ўжываць больш садавіны і гародніны, плаваць, даўжэй знаходзіцца на свежым паветры і ўсяляк загартоўваць арганізм. Зімою яго неабходна падтрымліваць пажыўнымі элементамі і не даводзіць да вітаміннага голаду. Перад інфекцыйнымі ўспышкамі можна ўмацаваць арганізм і лекавымі прэпаратамі, якія валодаюць супрацьвірусным, імунамадэліруючым дзеяннем, іх можна прымаць як дарослым, так і дзецям. Рэкамендацыі па іх прымяненні дасць вам урач, які лечыць, ці правізар (фармацэўт) у аптэцы.
Для павышэння прыроднай супраціўляльнасці арганізма можна набыць сродкі на аснове лекавай расліннай сыравіны: эхінацэі, элеўтэракоку, араліі, жэньшэню і іншых. Эфектыўна, калі прыйшлі з вуліцы, прамываць нос сродкамі на аснове натрыю хларыду ці марской солі. У поўным аб’ёме ў аптэках прадстаўлены камбінаваныя лекавыя сродкі, дзеянне якіх накіравана на палягчэнне і ліквідацыю асноўных сімптомаў захворвання грыпам і ВРІ. Дапамагае арганізму ў барацьбе з вірусам і лекавая раслінная сыравіна: корні алтэя, кветкі бузіны чорнай, ліпы і рамонку, трава мацярдушкі і чабару, грудныя зборы. Асаблівую ўвагу патрэбна ўдзяліць вітамінам і вітамінна-мінеральным комплексам, якія павышаюць супраціўляльнасць арганізма да прастудных захворванняў, у перыяд аднаўлення пасля працяглых і/ці цяжка працякаючых хвароб.
Таццяна КРЭЧКА, намеснік загадчыка Жабінкаўскай ЦРА № 27.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro