свадьбаНямала добрых і памятных падзей падарыў мінулы год жабінкаўцам. Вядома, адна з прыемных – нараджэнне сям’і. У загсе вясельны марш гучаў для 138 закаханых пар. Самым “ураджайным” на вяселлі быў чэрвень – 24.
Каханню, як гаворыцца, усе нацыянальнасці падуладныя. Так, жабінкаўцы гулялі вяселлі з грамадзянамі Украіны, Расіі, Казахстана, Малдовы. Таксама быў выдадзены дазвол на рэгістрацыю шлюбу дзяўчыне, якая не дасягнула 18-гадовага ўзросту.
Калі нараджаецца сям’я – гэта заўжды радасць, летуценні, надзеі на светлую, шчаслівую будучыню. Аднак, на жаль, да такога адказнага кроку маладыя людзі не заўжды адносяцца адказна. Аб гэтым сведчыць значная колькасць скасаваных шлюбаў. Так, летась іх было ажно 78: з іх 59 – на аснове рашэння суда і 19 – аддзелам загса па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі.
А сёлета ў Жабінкаўскім загсе адкрылі “вясельны” сезон 21-гадовы Арцём Сцепаненка і 18-гадовая Анжаліка Гардзейчык (на здымку). Горка маладым!
Галіна АКСЮЦІК, начальнік аддзела загс.
Фота Паўла ЯДРЭЎСКАГА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro