Што трэба ведаць пра будаўніцтва?

Што трэба ведаць пра будаўніцтва?

nedostroiy

Згодна з Указам № 520 “Аб некаторых мерах па ўдасканаленні адносін у галіне будаўніцтва, ззымання і прадастаўлення зямельных участкаў”, узвядзенне жылых дамоў і дач павінна быць завершана грамадзянамі на працягу трох гадоў з дня дзяржаўнай рэгістрацыі права прыватнай уласнасці, пажыццёвага атрымання ў спадчыннае ўладанне ці арэнду на зямельныя ўчасткі, што выдзелены пад такія пабудовы.
Будаўніцтва лічыцца завершаным, калі аб’ект мае падмурак, сцены і дах. Трохгадовыя тэрміны будаўніцтва былі прадугледжаны і раней Указам Прэзідэнта ад 7 лютага 2007 года № 87, дзеянне якога было прыпынена ў 2009 годзе. Указам № 520 патрабаванні былі адноўлены. Згодна з дадзеным Указам, тэрміны завяршэння будаўніцтва вызначаюцца ў залежнасці ад той сітуацыі, якая склалася:
— калі зямельны ўчастак быў выдзелены забудоўшчыку да 1 красавіка 2006 года, то будаўніцтва жылога дома ці дачы павінна быць закончана на працягу трох гадоў з 1 сакавіка 2012 года (г. зн. да 1 сакавіка 2015 года);
— калі зямельны ўчастак быў выдзелены ў перыяд дзеяння Указа № 87, г. зн. з 1 красавіка 2006 года па 10 лютага 2009 года, і да заканчэння будаўніцтва па тэрмінах ранейшага Указа засталося менш чым год, то з 1 сакавіка 2012 года ў забудоўшчыка ў запасе быў 1 год, г. зн. да 1.03.2013 года;
— пры выдзяленні зямельнага ўчастка забудоўшчыку ў перыяд прыпынення дзеяння Указа № 87, а іменна з 10 лютага 2009 года па 1 сакавіка 2012 года, будаўніцтва абавязана скончыцца на працягу трох гадоў з дня ўступлення ў сілу Указа
№ 520, зн. да 01.03.2015;
— грамадзяне, якія атрымалі ўчастак зямлі пасля 1 сакавіка 2012 года, павінны былі завяршыць на ім будаўніцтва на працягу трох гадоў з дня дзяржаўнай рэгістрацыі права прыватнай уласнасці, пажыццёвага атрымання ў спадчыну ці арэнды на зямлю;
— у выпадку атрымання ў спадчыну зямельнага ўчастка ці недабудаванага жылога дома, дачы забудоўшчык павінен закончыць будаўніцтва на працягу трох гадоў і шасці месяцаў з даты адкрыцця спадчыны;
— пры набыцці зямельнага ўчастка ў іншай асобы ў прыватную ўласнасць у перыяд дзеяння Указа № 87 (з 1 красавіка 2006 года па 10 лютага 2009 года) трохгадовы тэрмін будаўніцтва адлічваецца з моманту выдзялення зямлі грамадзяніну, які прадаў участак.
Заканадаўства прадугледжвае павелічэнне тэрміну будаўніцтва ў межах двух гадоў паводле ўважлівых прычын, у ліку якіх могуць быць: складаная фінансавая сітуацыя, сур’ёзная хвароба, адсутнасць забудоўшчыка ў Беларусі і іншыя. У такім выпадку грамадзянін мае права звярнуцца з заяваю ў мясцовы выканаўчы камітэт, рашэннем якога быў выдзелены зямельны ўчастак пад будаўніцтва.
Калі часу ўсё роўна не хапае, можна закансерваваць незавершанае будаўніцтва на тэрмін, які не перавышае трох гадоў. Аднак па будова ў гэтым выпадку павінна абавязкова мець хоць бы падмурак. На працягу кансервацыі будаўнічыя работы на аб’екце не вядуцца.
Калі грамадзянін не ўклаўся ў адведзеныя заканадаўствам тэрміны будаўніцтва, зямельны ўчастак з недабудаваным жылым домам ці дачай ззымаецца. Мясцовыя выканаўчыя камітэты падаюць заявы ў кадастравае агенцтва па месцы знаходжання зямельнага ўчастка на правядзенне ацэнкі кошту незавершанага будаўніцтвам аб’екта. Далей паводле рашэння суда выканкам можа яго выкупіць.
Алена СІДАРУК,
намеснік пракурора раёна,
малодшы саветнік юстыцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro