Пакуль надвор’е не адліжнае, урокі фізкультуры “лыжныя”

лыжники

Наталля ВАЛОШКА.
Фота Святланы КІСЛАЙ.

Усе тры сённяшнія настаўнікі фізічнай культуры і здароўя Ленінскай сярэдняй школы: Генадзь Данілавіч Балтрамяюк, Аляксандр Уладзіміравіч Філіманюк і Аляксандра Мікалаеўна Крэйдзіч – яе былыя вучні. Генадзь Данілавіч – выпускнік 1983 года. Прыйшоў на працу ў родную ўстанову ў 1989-ым. Тут жа навучае дзяцей матэматыцы і інфарматыцы яго малодшы сын Сяргей.
Трэба сказаць, што Ленінская адзінаццацігодка – адзіная ў раёне ўстанова, дзе на ўроках фізічнай культуры дзяўчынкі і хлопчыкі з 2-га па 11-ы клас вучацца раздзельна. Гэта так званае гендарнае навучанне.
Акрамя таго, мясцовыя настаўнікі фізічнай культуры могуць пахваліцца самым вялікім школьным стадыёнам у вобласці, а таксама тым, што вучні Ленінскай сярэдняй школы колькі гадоў таму ездзілі ў Мінск на праграму “Вас выклікае Спартландыя” і прымалі ў ёй удзел.
Генадзь Данілавіч расказаў, што ленінскія школьнікі штогод удзельнічаюць у спаборніцтвах па дапрызыўной падрыхтоўцы, становяцца пераможцамі раённых і абласных спаборніцтваў па футболе (сёлета занялі другое месца ў вобласці), выходзяць на абласны этап ленінскія лёгкаатлеты.
У рамках святкавання юбілею школы ў пачатку студзеня ў Ленінскай СШ прайшоў турнір па валейболе, у якім прынялі ўдзел тры каманды: педагогаў старэйшага пакалення, маладых настаўнікаў і вучняў. Ва ўпартай і сумленнай барацьбе перамаглі навучэнцы, і гэта радуе педагогаў: падрастае годная спартыўная змена.
Ганарыцца сваімі выхаванцамі настаўнік Генадзь Балтрамяюк і цешыцца, што сёлетняя зіма хоць падобная на зіму: мароз, снег.
– Таму пакуль надвор’е не адліжнае, урокі фізкультуры “лыжныя”. А то дзеці хутка забудуць з нашымі зімамі, што такое лыжы, санкі і канькі.
На здымку: на лыжах шасцікласнікі Ленінскай СШ з настаўнікамі Г.Д. Балтрамеюком
і А.М. Крэйдзіч (былая вучаніца Генадзя Данілавіча і сённяшняя яго калега).

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.