В области предэпидемическая ситуация

В области предэпидемическая ситуация

У гэты перыяд у нашым раёне, як і ў цэлым у Беларусі, штогод назіраецца сезонны пад’ём захворванняў на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і грып. Аднак на пачатак бягучага тыдня (на 8 лютага 2011г.) яны не перавышалі разліковага эпідэмічнага парога, г.зн. знаходзіліся ў перадэпідэмічным перыядзе. Сярод тых, хто захварэў у першы тыдзень лютага, пераважалі дзеці: складалі 65%. Найбольш інтэнсіўна эпідпрацэс ідзе сярод школьнікаў, і ў першую чаргу — у гарадскіх агульнаадукацыйных школах. У сувязі з высокім узроўнем захворванняў у ліцэі і ў сярэдняй школе №3, дзе на занятках адсутнічала больш чым 30% вучняў, ДУ “Жабінкаўскі рай.ЦГЭ” вынесла прадпісанне аб часовым прыпыненні работы гэтых установаў з 8 да 14 лютага. З 9 лютага на тыдзень аб’яўлены каранцін у СШ №1 г.Жабінка. Спецыялістамі раённай санітарнай службы і медработнікамі робіцца штодзённы аналіз дынамікі захворванняў на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і грып сярод усяго насельніцтва раёна і ў яго асобных групах.
Яшчэ раз нагадаю чытачам пра асноўныя прафілактычныя захады дзеля аховы свайго здароўя:
— ужывайце пабольш агародніны і садавіны, багатых на вітамін С і вітамінныя комплексы;
— часцей бывайце на свежым паветры, а памяшканні перыядычна, 5-6 разоў у дзень, праветрывайце;
— пазбягайце месцаў, дзе збіраецца вялікая колькасць людзей;
— рэгулярна мыйце рукі з мылам і не менш чым 20 секунд кожны раз;
— выкарыстоўвайце супрацьвірусныя прэпараты: аксалінавую мазь, арпетол, рэмантадзін, інтэрферон і іншыя;
— атуляйце нос і рот сурвэткамі, калі кашляеце або чхаеце;
— пры першых прыкметах хваробы (павышэнне тэмпературы цела, кашаль, насмарк або закладзенасць носа, ламота ў целе, галаўны боль, дрыжыкі) неадкладна звяртайцеся да доктара або выклікайце яго да сябе;
— строга выконвайце рэкамендацыі і назначэнні ўрача, калі вы ўжо захварэлі.
Напрыканцы варта адзначыць, што ў значным выйгрышы тыя, хто загадзя зрабіў прышчэпку ад грыпу. Раённых дадзеных пакуль што няма, а паводле інфармацыі з рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, сярод гэтай катэгорыі насельніцтва толькі 5% хворых. Прычым у іх эпідэмічны працэс праходзіць лягчэй, без ускладненняў.
К.БЯГАНСКІ, в.а. галоўнага ўрача раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top