Тавар на любы густ і ветлівасць прадаўца

Тавар на любы густ і ветлівасць прадаўца

IMG_3412IMG_3417

Людміла КОСЦІНА.
Фота Святланы КІСЛАЙ.
У навагоднія святы ўсе мы чакаем падарункаў, радуемся ім. У Стары Новы год своеасаблівы падарунак атрымалі IMG_3416IMG_3426жыхары гарадскога мікрараёна Жабінкі, што ля бальніцы, а можа, і ўсяго нашага раёна. Пра яго, такі незвычайны і шыкоўны асабліва для гаспадынь, паклапацілася ГУП “Брэсцкая гандлёвая міжрайбаза”, куды цяпер уваходзіць філіял “Жабінкаўскі”, былое райспажыўтаварыства.
Аб’ява на магазіне, які працуе пад брэндам “Родны кут”, за колькі дзён да мерапрыемства паведамляла пра дзень і час адкрыцця. Людзей сабралася вельмі многа. Прыехалі-прыйшлі і госці: старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Шалтанюк, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Грыгарчук, дырэктары ГУП “Брэсцкая гандлёвая міжрайбаза” Сяргей Пашкевіч і філіяла “Жабінкаўскі” Аляксандр Быкаў, іншыя. Чырвоная стужка пераразаецца, і пакупнікі накіроўваюцца ў гандлёвую залу. Адным цікава паглядзець што і як змянілася ў магазіне, іншыя хочуць закупіцца, а нехта знайсці для сям’і незвычайныя прадукты, якія будуць навінкай і смакатой для дамачадцаў.
Я паспяшалася на сустрэчу з загадчыцай магазіна Ірынай Казулька, каб пагутарыць пра работу незвычайна ўтульнай пасля рамонту гандлёвай кропкі. Маё ўражанне такое: многа святла, усё аформлена ў цёплых колерах, прылаўкі максімальна насычаны рознай прадукцыяй, вырабамі шматлікіх вытворцаў.
Дарэчы, магазін перажыў другі прыкметны рамонт, першы быў пяць гадоў назад. На той час здавалася, што хопіць плошчаў, каб арганізаваць гандаль па-сучаснаму. Так яно і было першым часам. Але ўсё больш і разнастайней прадукцыі з’яўляецца ў нашых магазінах. Канкурэнцыя – важны стымул у працы, трэба заваёўваць новых пакупнікоў, каб на хвалях рынку адчуваць сябе дастойна, а тыя, хто заходзіць у магазін, былі задаволены пакупкамі. Таму і вырашылі пашырыць гандлёвую залу, каб выкладка тавараў была насычанай, падкупляла наведвальніка сваім выглядам. Здаецца, усё гэта ёсць у абноўленым 15-ым.
– Як абуладкавалі магазін рамонтнікі і расклалі тавар калегі, мне падабаецца, – расказвае Ірына Казулька. – Гандлёвая зала цяпер размяшчаецца на 330 квадратных метрах, удвая большая за папярэднюю, павялічылася колькасць дапаможных памяшканняў: ёсць пакой прыёму ежы, гардэробная, фасоўка, асобныя пакоі для захоўвання тытунёвых вырабаў, бакалеі, алкагольнай прадукцыі. Цяпер у нашым калектыве, дарэчы, будуць працаваць разам са мною яшчэ 12 прадаўцоў супраць 11, як было да рамонту, фасаўшчыца, дзве прыбіральшчыцы, на адну больш, а таксама два грузчыкі. Увесь тавар фіксуецца праз камп’ютарную праграму, яе гаспадыня Вольга Ахрэмчык.
А цяпер пройдземся па гандлёвай зале, пазнаёмімся з тым, што прапануецца наведвальнікам. Менавіта прамысловая група тавараў першай сустракае пакупнікоў: выбар посуду неблагі, розныя мыйныя сродкі, для чысткі бытавых прыбораў, ванных пакояў, пліткі, газавых пліт.
– Раней тавары гэтай групы былі як спадарожныя. Цяпер не так, – заўважае Ірына Казулька. – У поўным асартыменце ёсць тавар Брэсцкага панчошна-шкарпэткавага камбіната. Неўзабаве з’явіцца прадукцыя фірмы “ТВК”, якая гандлюе шклянымі талеркамі.
Я з Ірынай Міхайлаўнай прахо-джуся па зале, яна расказвае, адкуль завезена прадукцыя. Напрыклад, кісламалочную пастаўляюць з Брэста і Гродна, Магілёва і Ляхавіч, Белавежскага і Бярозы. Разбіраецца хутка, таму што якасная, тлустасць добрая і кошт прымальны. Шмат мае магазін пастаўшчыкоў мясных вырабаў, з’явіўся аддзел продажу ахалоджанай мясной прадукцыі. Даведалася, што ў хуткім часе ўсталююцца гандлёвыя кантакты з віцебскай птушкафабрыкай “Ганна”, якая будзе завозіць ахалоджанае курынае раздробленае на часткі мяса.
Хачу паведаміць чытачам, што ў магазіне працуе аддзел оптавага гандлю і з “сюрпрызам”. Калі вы, напрыклад, купляеце ўпакоўку піва, вады ці соку, то вам даецца зніжка (вызначаецца магазінам на адпаведны дзень) нават да 10 %. Хачу дадаць, што ў “Родным куце” працуе праграма лаяльнасці для пенсіянераў. Уважлівыя, вядома, заўважылі, што з 8.00 да 12.00 для такой катэгорыі лю-
дзей прадугле-джаны зніжкі на 5% на асобную групу тавараў (раслінны алей, хлеб, грэчка, малако, свежамарожаная рыба і інш.).
Дзейнічае ў магазіне і дысконтная накапляльная картка ад 1 да 3 працэнтаў.
Іншымі словамі, калі вы завітаеце ў магазін № 15 Жабінкі, то зможаце прыдбаць сабе ўсё неабходнае для стала. Тут вялікі выбар кандытарска-кулінарных вырабаў, цытрусавых, кісламалочных і мясных прадуктаў. Практычна ёсць усё, што выпускаецца ў Беларусі.
Далучыўся да нашай гаворкі дырэктар філіяла “Жабінкаўскі” ГУП “Брэсцкая гандлёвая міжраённая база” Аляксандр Быкаў. Такую ўтульнасць і прыгажосць для жабінкаўцаў стварылі будаўнікі “Брэсцкага каапбуда”.
– На рамонт былі патрачаны абаротныя сродкі “Брэсцкай гандлёвай міжрайбазы” ў суме 200 тысяч рублёў, – удакладняе Аляксандр Вітальевіч. – Зроблена ўсё з улікам правілаў рознічнага гандлю з прымяненнем наватарскіх ідэй, энергазберагальных халадзільных установак, закупленых у Мінску на фірме “Тэхрол”. Калі гандаль будзе ісці так бойка, як у першыя дні, то расходы акупяцца, паводле папярэдніх падлікаў, за шэсць гадоў.
Падарунак і жабінкаўцы, і калектыў магазіна атрымалі цудоўны. З’явіўся ў горадзе канкурэнт “Еўраопта”. Выказванні пакупнікоў таму сведчанні. Верыцца, што магазін будзе запатрабаваны гараджанамі і знойдзе шырокага пакупніка. Для гэтага створана ўтульнасць у зале, кожная работніца ветліва, з усмешкай прапануе дапамогу, бо ведае, што трэба працаваць на пакупніка.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro