Жылая і пешаходная зоны не для “шумахераў”

Жылая і пешаходная зоны не для “шумахераў”

erylvw_itwc_previewРУХ транспартных сродкаў у жылой і пешаходнай зонах, на прылеглай тэрыторыі дапускаецца пры ўмове прыняцця вадзіцелямі ўсіх мер для бяспекі пешаходаў, веласіпедыстаў, іншых удзельнікаў дарожнага руху.
У пешаходнай зоне дапускаецца рух толькі транспартных сродкаў дарожна-эксплуатацыйнай і камунальнай службаў, аўтамабіляў з нахіленай белай паласой на бартах, а таксама іншых транспартных сродкаў, якія абслугоўваюць гандлёвыя і іншыя арганізацыі, што размешчаны ў пешаходнай зоне, якія належаць грамадзянам, што пражываюць у ёй, пры адсутнасці іншых магчымасцей іх пад’езду.
У жылой і пешаходнай зонах, на прылеглай тэрыторыі хадзіць дазваляецца па тратуары, узбочыне і па праезнай частцы дарогі. Пешаходы маюць перавагі перад транспартнымі сродкамі, але не павінны неабгрунтавана перашкаджаць іх руху.
Пры выездзе з жылой і пешаходнай зон, прылеглай тэрыторыі вадзіцелі павінны ўступіць транспартным сродкам, якія рухаюцца па дарозе, а таксама пешаходам, веласіпедыстам і коннікам, шлях перамяшчэння якіх яны перасякаюць.
Вадзіцелям механічных транспартных сродкаў у такіх зонах забараняецца:
– рухацца з хуткасцю больш за 20 км/г;
– транзітны рух;
– навучанне кіраванню механічным транспартным сродкам;
– стаянка аўтамабіля з вядомай вадзіцелю няспраўнасцю супрацьугоннай гукавой сігналізацыі, якая адвольна падае неперарыўныя гукавыя сігналы;
– стаянка грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, калёсных трактараў і самаходных машын па-за спецыяльна адведзенымі месцамі, пазначанымі дарожным знакам “Месца стаянкі”, калі гэта не звязана з выкананнем імі работ.

Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro