Захаванне правілаў дарожнага руху – бяспекі зарука

Захаванне правілаў дарожнага руху – бяспекі зарука

аварияРаман КРУПКО,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.
За мінулы год на тэрыторыі Брэсцкай вобласці адбыліся 452 дарожна-транспартныя здарэнні, у выніку якіх 66 чалавек загінулі, 463 атрымалі раненні. 52 ДТЗ адбыліся па віне нецвярозых вадзіцеляў.
На Жабінкаўшчыне летась у 8 дарожна-транспартных здарэннях 2 чалавекі загінулі і 7 атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, адна аварыя здарылася праз кіроўцу, які быў нападпітку.
Апошняе па часе ДТЗ у нашым раёне забрала жыццё 78-гадовай жанчыны. 21 снежня ў 8 гадзін раніцы вадзіцель К. на Рэно Лагуна рухаўся ў накірунку Брэста. На 43 кіламетры аўтадарогі М1/Е30 – мяжа РФ ён наехаў на жыхарку вёскі Чыжэўшчына 1938 года нараджэння, якая перасякала праезную частку аўтадарогі па нерэгулюемым пешаходным пераходзе. Пасля вадзіцеля С., які кіраваў аўтамабілем Шэўрале Круз і рухаўся ў спадарожным накірунку па левай паласе руху, паўторна здзейсніў наезд на пешахода. У выніку жанчына загінула на месцы ДТЗ.

***

У Брэсцкай вобласці летась затрымана 2997 вадзіцеляў, якія знаходзіліся за рулём у стане алкагольнага ап’янення.
Супрацоўнікі Жабінкаўскага РАУС выявілі 7848 парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Затрыманы 72 вадзіцелі, якія кіравалі транспартам у нецвярозым стане, выяўлены 2072 парушэнні хуткасных рэжымаў, у 642 выпадках правілы праігнаравалі пешаходы і веласіпедысты.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае: будзьце ўважлівымі і ўзаемаветлівымі на дарозе, памятайце, што парушэнне правілаў дарожнага руху можа каштаваць жыцця або здароўя вам і тым, хто побач.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro