Трагедыі на лесасеках

Трагедыі на лесасеках

nsklad1

Сяргей РАМАНЮК, намеснік начальніка аддзела нагляду за захаваннем заканадаўства ў ахове працы Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.
ШТОГОД у арганізацыях рэспублікі рэгіструюцца цяжкія выпадкі вытворчага траўматызму, што здараюцца пры выкананні лесасечных работ. Яны, згодна з нарматыўнымі патрабаваннямі ў ахове працы, аднесены да работ з павышанай небяспекай. Для выканання іх патрабуецца папярэдняе навучанне і праверка ведаў работнікаў у пытаннях аховы працы, высокая ўзгодненасць у працэсе вытворчасці, ажыццяўленне спецыяльных тэхнічных і арганізацыйных мерапрыемстваў, а таксама пастаянны кантроль за ходам іх выканання.
Парушэнне кіруючымі асобамі і працаўнікамі ўстаноўленых патрабаванняў бяспекі пры арганізацыі і правядзенні лесасечных работ часта прыводзіць да няшчасных выпадкаў з цяжкімі вынікамі. Так, летась 20 студзеня пры правядзенні такіх работ у Броўскім лясніцтве Свіслацкага раёна адбыўся няшчасны выпадак з лесніком нацыянальнага парка “Белавежская пушча” І. Брытуном па прычыне парушэння вальшчыкам лесу патрабаванняў лакальных нарматыўных актаў.
Пры добраўпарадкаванні ў СВК “Палеская Ніва” Столінскага раёна на абрэзцы бензапілой сучкоў з дрэў адбыўся няшчасны выпадак з рабочым “Белавежскай пушчы” В. Колбікам. Ён быў дапушчаны да працы без навучання, стажыроўкі і праверкі ведаў у ахове працы, без правядзення папярэдняга медыцынскага агляду. Работы ажыццяўляліся без наяўнасці тэхналагічнай карты.
Пры распрацоўцы ветравала бураломнай дзялянкі ў Горацкім лясніцтве Гродзенскага раёна атрымаў цяжкую траўму А. Гарошка, ляснік ДЛГУ “Івацэвіцкі ваенны лясгас”. Няшчасны выпадак адбыўся праз парушэнне вальшчыкам лесу зноў жа лакальных нарматыўных актаў.
Зусім нядаўна ў снежні на лесасечных работах адбыўся няшчасны выпадак з І. Бараном. Ён не меў прафесійнага навучання ў гэтай сферы, але ўдзельнічаў у лесасечных работах, якія праводзіў індывідуальны прадпрымальнік А. Свідзінскі ў Дзмітровіцкім лясніцтве нацыянальнага парка “Белавежская пушча”. Паводле спецыяльнага расследавання было ўстаноўлена, што І. Баран знаходзіўся ў сяброўскіх адносінах з А. Свідзінскім і па просьбе апошняга вырашыў дапамагчы выканаць яму заказ па нарыхтоўцы драўніны. Калі адбывалася валка дрэў, адно з іх завісла. Было прынята самастойнае рашэнне зваліць завіслае шляхам абрушэння на яго зноўку спілаванага. Камлём папярэдняга дрэва адбылося траўміраванне вальшчыка, таму што былі парушаны патрабаванні бяспекі пры правядзенні лесасечных работ.
Згодна з дзяржаўнай праграмай “Аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва 2016-2020 гадоў”, зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Беларусі, 2017-ы аб’яўлены Годам бяспечнай працы ў лясной гаспадарцы і дрэваапрацоўцы. Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы звяртае ўвагу кіраўнікоў на няўхільнае выкананне кіруючымі асобамі наймальніка і работнікамі арганізацый абавязкаў у ахове працы пры выкананні лесасечных работ і звязаных з дрэваапрацоўкай. Толькі прынцыповасць і патрабавальнасць кіраўнікоў усіх узроўняў дазволяць пазбегнуць няшчасных выпадкаў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro