Умела карыстайцеся энергіяй

Умела карыстайцеся энергіяй

электрическая энергия

Валянціна ПРАТАСЕВІЧ, інспектар энергаінспекцыі Жабінкаўскага раёна.
Электрычная энергія прынесла ў наша жыццё шмат карыснага. Яна дапамагае выконваць многія работы ў доме хутчэй і якасней. Але пастаянныя зносіны з электрычнасцю ствараюць ілюзію таго, што яна абсалютна бяспечная для людзей. Такое ўражанне абманлівае, абсалютна не адпавядае сапраўднасці, што пацвярджае статыстыка няшчасных выпадкаў з атрыманнем траўм ад электрычнага току.
Значыць, асноўнай умовай бяспечнага карыстання электраэнергіяй з’яўляецца захаванне правілаў і норм тэхнікі бяспекі. Гэтыя правілы напісаны на аснове аналізу многіх няшчасных выпадкаў, некаторыя з якіх прывялі да смерці пацярпелых ад паражэння электрычным токам.
Якія ж правілы з’яўляюцца асноўнымі для бяспечнай эксплуатацыі электрычнага асвятлення і прыбораў?
Частай прычынай паражэння людзей электрычным токам з’яўляецца аголеная праводка без ізаляцыі ці правады з па-шкоджанай ізаляцыяй. Для папярэджання небяспекі правады трэба хаваць у кабель-канал ці электраправодку рабіць скрытай.
Устаноўленыя засцерагальнікі электрычнай сеткі павінны надзейна спрацоўваць у выпадку ўзнікнення кароткага замыкання. Адсюль вынік – нельга выкарыстоўваць некалібраваныя засцерагальнікі-“жучкі”.
Асобных слоў заслугоўваюць разеткі і выключальнікі – у выпадку іх няспраўнасці вялікая верагоднасць дотыку рукі чалавека да аголеных кантактаў. Заўсёды выкарыстоўвайце непашкоджаныя выключальнікі і разеткі і своечасова замяняйце іх у выпадку паломкі.
Пры рамонце электрычнага прыбора ці замене ў ім засцерагальніка заўсёды папярэдне адключайце яго ад сеткі.
Не пакідайце ўключанымі ў электрычную сетку прыборы на працяглы час без кантролю – паломкі заўсёды здараюцца нечакана.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro