Бліц-інтэрв’ю з Дар’яй Балакер – лепшай баскетбалісткай спартакіяды навучэнцаў

Бліц-інтэрв’ю з Дар’яй Балакер – лепшай баскетбалісткай спартакіяды навучэнцаў

IMG_0089

– Даша, хто заўважыў твае здольнасці да гульні ў баскетбол, хто цябе “адкрыў”?
– З 1 па 6 клас я займалася таэквандо ў ФАУ “СК “Бадзёрасць” у Вадзіма Барысавіча Драчова. Першапачатковая спартыўная загартоўка
яшчэ з тых часоў. Два гады таму былі раённыя спаборніцтвы па баскетболе, і настаўнік фізічнай культуры і здароўя СШ № 1 г. Жабінка Аляксандр Пятровіч Дарафяйчук запрасіў мяне ў зборную раёна. На абласных спаборніцтвах у Пінску мяне заўважыла трэнер Цэнтра алімпійскага рэзерву Надзея Уладзіміраўна Каменец, у якой я і трэніруюся ў Брэсце другі год.
– У якіх спаборніцтвах ты ўдзельнічала, якія перамогі заваёўвала?
– Прымала ўдзел у Дзіцяча-юнацкай баскетбольнай лізе, кубку Беларусі, у Еўралізе, у чэмпіянаце краіны па баскетболе. З камандай выйграла кубак Беларусі па баскетболе сярод дзяцей, Дзіцяча-юнацкую баскетбольную лігу, у Еўралізе мы дайшлі да суперфіналу.
– Ці ёсць у цябе куміры ў спорце?
– Калі браць нашу Нацыянальную зборную па баскетболе, то мне падабаецца Ліндсей Хардзінг, яна амерыканка, якая гуляе за Беларусь. Таксама захапляюся прафесійным майстэрствам амерыканскага баскетбаліста Стэфана Кары і аўстралійскага і амерыканскага спартсмена Кайры Ірвінга (абодва гуляюць за розныя каманды Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі).
– Што для цябе самае складанае ў гульні ў баскетбол?
– Хачу сказаць, што гэта адзін з самых цікавых, складаных і захапляльных відаў спорту ў свеце. А самае галоўнае – псіхалагічна настроіцца на саму гульню, сабрацца – і ўперад!
– Дзякуй за прыемнае відовішча і за адказы!

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro