Лёд заўсёды небяспечны

Лёд заўсёды небяспечны

рыбаки
Юрый ГАПОНЧЫК, старшыня Жабінкаўскай
раённай арганізацыі АСВОД.
Апошнім часам заклапочанасць і трывогу выклікаюць частыя няшчасныя выпадкі на вадаёмах, што адбываюцца з дзецьмі і непаўнагадовымі. Як летась, так і сёлета бацькам ці іншым дарослым людзям неабходна сур’ёзна кантраляваць наведванне імі вадаёмаў.
Пераканаўчая просьба – не дапускаць адзіночнага знаходжання дзяцей ля вадаёмаў, спыняць іх спробы свавольстваў і небяспечных для жыцця гульняў на лёдзе ва ўмовах адлігі. У школах, іншых навучальных установах неабходна на класных гадзінах, уроках па асновах бяспекі жыццядзейнасці, на бацькоўскіх сходах абмяркоўваць праблему. Важная роля адводзіцца тут школьным пярвічным арганізацыям АСВОД, класным кіраўнікам, каб давесці да кожнага вучня неабходнасць захавання мер бяспекі і асцярожнасці пры знаходжанні на вадаёмах у зімовы перыяд.
Ёсць яшчэ адна сур’ёзная праблема. Цяпер на вадаёмах разгар падлёднай рыбнай лоўлі. Дзясяткі рыбаловаў выходзяць на незаўсёды трывалы лёд, асабліва ў перыяд адлігі, ігнаруюць меры бяспекі пры гэтым: не бяруць з сабою выратавальную камізэльку, доўгую вяроўку. Летась незахаванне гэтых элементарных мер каштавала жыцця 11-ці аматарам рыбнай лоўлі.
Будзьце асцярожныя на рыбалцы, захоўвайце меры бяспекі пры знаходжанні на вадаёмах.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro